Васіль Іванавіч Захарка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: дапаўненне
др clean up using AWB (7893)
Радок 81:
| Commons =
}}
'''Васіль Іванавіч Захарка''' ([[{{ДН|1 красавіка]] [[|4|1877]]}}, [[вёска Дабрасельцы|в. Дабрасельцы]], [[Ваўкавыскі павет]], [[Гродзенская губерня]] (цяпер [[Зэльвенскі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — [[{{ДС|14 сакавіка]] [[|3|1943]]}}, [[Прага]]), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
 
Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. Скончыў Лыскаўскую настаўніцкую семінарыю. З [[1895]] г. настаўнік царкоўнапрыходскай школы. Вытрымаў экзамен па праграме юнкерскага вучылішча і расійскай гімназіі. У [[1898]]—[[1902]] гг., [[1904]]—[[1917]] гг. на вайсковайваеннай службе. Член [[БСГ]], адзін з арганізатараў з'езду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту ([[22 кастрычніка]] [[1917]] г.), сакратар [[Цэнтральная беларуская вайсковаяваенная рада|Цэнтральнай беларускай вайсковайваеннай рады]], член [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]]. На [[Першы Усебеларускі з'езд|1-м Усебеларускім з’ездзе]] (1917) абраны членам Рады з'езду. Арыштаваны бальшавікамі ў студзені [[1918]] г.
 
З [[21 лютага]] [[1918]] г. у складзе [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыята (урада) БНР]]. З 21 лютага 1918 г. скарбнік у складзе Народнага сакратарыяту БНР. [[23 сакавіка]] 1918 г. быў упаўнаважаны Народным сакратарыятам атрымаць грошы, асыгнаваныя [[Мінская гарадская дума|Мінскай гарадской думай]]. Вёў перамовы з нямецкімі вайсковыміваеннымі ўладамі па справе грошаў, канфіскаваных [[25 лютага]] [[1918]] г. [[1 мая]] [[1918]] г. абраны сябрам фінансавай камісіі [[Рада БНР|Рады БНР]]. Член ЦК [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. Пасля займаў розныя міністэрскія пасады. З мая 1918 г. кіраўнік друкарні Народнага сакратарыяту БНР. У красавіку 1918 г. разам з [[Макар Краўцоў|М.Касцевічам]] быў абраны Мінскай думай сябрам міравога суддзі. Член камісіі па пераходу Беларускага тэатру пад загад Народнага сакратарыяту БНР і Надзвычайнай бежанскай калегіі. [[23 ліпеня]] 1918 г. ўвайшоў у склад кабінету [[Янка Серада|Я. Серады]], заняўшы пасаду народнага сакратара фінансаў. [[28 жніўня]] 1918 года быў дэлегаваны ў [[Кіеў]] атрымаць рэшту грошай з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. Міністр фінансаў ва ўрадзе [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А.І.Луцкевіча]]. У снежні 1918 г. – у [[Вільня|Вільні]].
 
Прыехаў у [[Гродна]] ў сярэдзіне снежня [[1918]] г. 15-16 снежня 1918 г. ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на Гродзенскім беларускім сялянскім з’ездзе. Выконваў абавязкі кіраўніка канцылярыі міністэрства беларускіх справаўспраў Літвы. Сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт, Гродна|Гродзенскага БНК]] і клубу «Беларуская хатка». У снежні 1918 г. ўдзельнічаў у перамовах БНК з Гродзенскай управай. [[30 снежня]] 1918 года разам з [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|П.А.Крэчэўскім]] сустракаўся з камандаваннем нямецкай 10 арміі па пытанню аб перадачы зброі беларускай міліцыі. Будучы ў Гродне падаў разам з [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А.І.Луцкевічам]] некалькі нотаў пратэсту ад імя ўраду БНР супраць захопу беларускіх зямель [[Польшча]]й.
 
З другой палове лютага 1919 года – ва Украіне, куды паехаў да [[А. Смоліч]]а ў справе украінскайўкраінскай пазыкі. У маі 1919 года – у [[Берлін]]е. [[22 мая]] 1919 года звярнуўся да ўраду БНР з просьбай «''звольніць яго ад абавязкаў кіравання грашовымі справамі з прычыны нездароўя''». У чэрвені 1919 года – у [[Каўнас|Коўне]] ў якасці часовага намесніка старшыні ўраду БНР. З канца таго ж месяца быў зноў у Берліне, дзе фактычна выконваў абавязкі кіраўніка беларускага ўраду.
 
Пасля расколу Рады БНР [[13 снежня]] [[1919]] г. В.Захарка быў абраны намеснікам старшыні Прэзідыўма [[Народная рада БНР|Народнай Рады БНР]]. На паседжанні ўраду [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А.І.Луцкевіча]] [[15 лістапада]] 1919 г. быў адхілены ад пасады міністра. [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А.А.Смолічу]] было даручана распачаць супраць яго судовы працэс (магчыма, у справе грошаў ураду БНР, якія В.Захарка адмовіўся перадаць А.Луцкевічу). Зноў прыехаў у [[Гродна]] [[17 сакавіка]] [[1919]] г. з Берліна{{факт?}} разам з Ю.Камарынцам. У гэты ж дзень удзельнічаў у святочнай вячэры ў беларускім клубе. Прысутнічаў на паседжаннях ураду БНР у Гродне 18 і 21 сакавіка. Выступіў [[25 сакавіка]] 1919 г. на развітальнай вячэры, прысвечанай ад'езду [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Я.Варонка]] з [[Гродна]]. Як прадстаўнік ураду БНР удзельнічаў у адкрыцці І-га беларускага настаўніцкага з’езду Гродзеншчыны [[26 сакавіка]]. [[5 красавіка]] В.Захарка ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву [[Кастусь Мардар'евіч Гадыцкі-Цвірка|К.М.Цвіркі-Гадыцкага]] аб далучэнні Беларусі да Польшчы. [[7 красавіка]] В.Захарка звярнуўся да нямецкага крэйзгаўптмана Гродна з заявай лічыць справу арыштаванага напярэдадні ў горадзе [[Кастусь Мардар'евіч Гадыцкі-Цвірка|К.М.Цвіркі-Гадыцкага]] беларускай «''унутранай дзяржаўнай справай''». Выехаў з Гродна ў Берлін{{факт?}} у пачатку красавіка 1919 г.
Радок 116:
 
== Спасылкі ==
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/zaharka.html http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/zaharka.html]
 
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/zaharka.html http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/zaharka.html]
{{DEFAULTSORT:Захарка Васіль}}
 
[[Катэгорыя:Прэзідэнты БНР]]
[[Катэгорыя:Асобы]]