Розніца паміж версіямі "Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага"

др
clean up using AWB (7893)
др (clean up using AWB (7893))
'''Трыбунал Вялікага княства Літоўскага''', '''Літоўскі Трыбунал''' — вышэйшы апеляцыйны суд [[ВКЛ]], пастановы якога мелі сілу пастановаў [[сойм Вялікага Княства Літоўскага|сойма]]. Быў створаны ў [[1581]] г. з сядзібаю ў [[Вільня|Вільні]], пачаў працаваць у [[1582]] г. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на [[соймік]]ах са [[шляхта|шляхты]] па два ад кожнага [[павет]]у тэрмінам на 1 [[год]] (з [[1588]] г. яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад [[Жамойць|зямлі Жамойцкай]]).
 
Трыбунал разглядаў апеляцыі на рашэні [[земскі суд|земскіх]], [[замкавы суд|замкавых]] і [[падкаморны суд|падкаморных]] судоў, а таксама скаргі на рашэні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананне [[староста]]мі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асоб; пры разглядзе такіх справаўспраў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.
 
Сесіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім [[маршалак|маршалка]], пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове [[Статуты Вялікага княства Літоўскага|Статутаў Вялікага княства Літоўскага]], соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сесіяў трыбуналу былі [[Вільня]], [[Менск]] і [[Наваградак]]. Да [[1588]] г. сесіі праходзілі і ў [[Трокі|Троках]]. З [[1599]] г. сесіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя 2 гады і кожная сесія цягнулася больш за 5 месяцаў (на год). З [[1775]] г. сесіі праводзіліся таксама і ў [[Гродна|Гродне]].
165 657

правак