Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
Радок 7:
 
* значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў;
* фармаваннефарміраванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаўпраблем;
* падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі;
* стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі;
* фармаваннефарміраванне асаблівай навуковай лексікі.
 
== Этапы развіцця ==
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й ([[Аналы|аналістыка]], [[летапіс|летапісанне]]анне), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''"гістарыёграфамі"''. У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў [[Вальтэр]]. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам ({{нп3|Герхард Фрыдрых Мілер|Г. Ф. Мілеру|ru|Миллер, Герхард Фридрих}}, {{нп3|Міхаіл Міхайлавіч Шчарбатаў|М. М. Шчарбатаву|ru|Щербатов, Михаил Михайлович}}, [[Мікалай Міхайлавіч Карамзін|М. М. Карамзіну]]). Пасада давала ім грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду ў Прусіі займаў і нямецкі гісторык {{нп3|Леапольд фон Ранке|Л. Ранке|ru|Ранке, Леопольд фон}}.
 
Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Такія простыя формы апісання мінулага гісторыі набылі назву гістарыяграфіі, але яны не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.
 
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў [[XX стагоддзе н.э.|XX ст.]] Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Робін Джордж Колінгвуд|Р. Дж. Колінгвуд]]а «Ідэя гісторыі» (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў [[Гісторыя|гісторыі]]. Таму гістарыяграфічныя творы Р. Дж. Колінгвуда, [[Эдвард Халет Кар|Э. Х. Кара]], [[Георг Герсан Ігерс|Г. Г. Ігерса]], [[Кейт Джэнкінс|К. Джэнкінса]] і інш. разглядаюцца як частка інтэлектуальнай гісторыі.
 
У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаўустаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
 
У беларускай [[Гісторыя|гістарычнай навуцы]] гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўзнікла толькі ў другой палове [[XX стагоддзе н.э.|XX ст.]] Прычым, працы прадстаўнікоў беларускай савецкай гістарыяграфіі [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]], В. П. Раманоўскага, [[Пётр Ціханавіч Петрыкаў|П. Ц. Петрыкава]], [[У. М. Міхнюк]]а былі скіраваныя пераважна на збор фактаў аб развіцці гістарычнай навукі на тэрыторыі толькі Беларусі. З крахам савецкай ідэалагічнай сістэмы і значнымі зменамі ў стане беларускай навуковай думкі гэтая тэндэнцыя была часткова пераадоленая. У гістарыяграфічных працах сучасных беларускіх гісторыкаў [[В. Ф. Кушнер]]а, [[Г. М. Сагановіч]]а, А. М. Нечухрына і інш. назіраецца імкненне пашырыць праблематыку, усталяваць сувязь з філасофіяй і метадалогіяй гісторыі. Вывучэннем сучаснай сусветнай гістарычнай думкі займаюцца В. М. Шутава, В. І. Менькоўскі, Дз. С. Самахвалаў і інш.
 
== Роля гістарыяграфіі ў сучаснай гістарычнай навуцы ==
Радок 44:
 
{{Link FA|es}}
 
[[arz:التأريخ]]
[[ast:Historiografía]]