Мікалай Мікалаевіч Улашчык: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Мікалай Мікалаевіч}} {{вызн|1=Улашчык}} (1 (14) лютага [[1906]], в. Віцкаўшчына Мінскага пав. (цяпер [[Дзяржынскі раён]]) — [[14 лістапада]] [[1986]], [[Масква]]), беларускі гісторык, археограф, празаік, перакладчык, мэмуарыст. Доктар гістарычных навук. Аўтар навуковых прац па гісторыі [[ВКЛ]], па праблемах летапісання, крыніцазнаўства і археаграфіі.
 
Нарадзіўся ў сям'і заможнага селяніна. У 1924-1930 працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцці Мінска. Пачаў публікавацца з 1924. У 1929 скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта [[БДУ]]. Арыштаваны 16 чэрвеня 1930 у справе «[[Саюз вызвалення Беларусі|Саюза вызвалення Беларусі]]», фактычна за працу ў галіне беларускага краязнаўства. 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобл. Арыштаваны зноў у ліпені 1932 і 10 чэрвеня 1933 асуджаны паўторна; этапаваны ў Марыінскі лагер (Новасібірская вобл.); потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобл. Вызвалены вясной 1935 бяз права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расеі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23 чэрвеня 1941; высланы ў Златавуст Чэлябінскай вобл. Пры садзеянні акадэміка Л. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950; этапаваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955. Вярнуўся ў Маскву. Да 1986 працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН СССР. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках. У [[Старыя Дарогі|Старыхг. ДарогахСтарыя Дарогі]] Улашчыку ўстаноўлены помнік.
 
== Творы ==