Ручніца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Ручні́ца}} → '''Ручні́ца''' using AWB (7794)
др clean up using AWB (7893)
Радок 6:
Маса да 8 кг, прыцэльная дальнасць стральбы да 150 м<ref>ВЭС-83, С.647,648.</ref>. Французскія куляўрыны 14 – 16 ст. мелі даўжыню 1,2 – 2,4 м, важылі 5 – 28 кг.<ref>ВЭС-83, С.382.</ref> Ручніцы [[гусіты|гусітаў]] 15 ст. мелі кароткі жалезна-каваны васьмікантовы ствол калібру 26-33 мм на прымітыўнай ложы; г.зв. табарыцкія ручніцы мелі калібр 15 мм, а іх ствол і ложа былі ўжо ўзаемапрыстасаваныя<ref name=kabielski>Кабельскі.</ref>.
 
З'яўленне «ручных бамбард» у 2-й пал. 14 ст. запісанае, напрыклад, у гарадской хроніцы Перуджыі, дзе гарадскія ўлады замовілі «50 бамбардаў даўжынёй з далонь (г.зн., 22 – 24 см), якія прабіваюць усякі даспех». У хроніках раннія выпадкі баявога выкарыстання такой зброі зафіксаваныя, напрыклад, Жанам Фруасадам у паведамленні пра [[бітва пад Комін, 1382|бітву пад Комін]] ([[1382]]). Вядомая фрэска 1343 годугода ў манастыры Паола-дзі-Неры ў Лечэта каля Сіены, дзе абложнікі абстрэльваюць горад з прымітыўных ручніц.
 
З цягам часу ручніцы сталіся важкім баявым фактарам, напрыклад, гусіцкіх войнаў і Стогадовай вайны; паведамляецца, што ў 1450 годзе французскія кулеўрынеры былі рэальнай пагрозай для англійскіх лучнікаў. У 1430 годзе Піероні Белі апісваў дзеянне куляў, якія «валяць двух і нават трох людзей, не абароненых даспехам». З'явіліся і майстры стральбы, такія, як нейкі мэтр Жан з Латарынгіі, які падстрэліў шмат англійцаў у час аблогі Руана ([[1428]])<ref>Функен, С.72.</ref>.