Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Нарадзіўся ў сям'і буйнога землеўласніка [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Паўла Янавіча Яленскага (1776—1842) і Барбары Лянкевіч, якая таксама як і Яленскія паходзіла з роду рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ВКЛ. Бацька Павел валодаў у Мазырскім павеце маёнткамі [[Горад Жыткавічы|Жыткавічы]], Людзяневічы і [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] (ленны маёнтак), у якіх у [[1835]] налічвалася {{nobr|1 001}} [[рэвізская душа]], і служыў па выбары шляхты Мазырскага павета на пасадзе мазырскага павятовага харунжага (1811—1812), старшыні мазырскага павятовага суда (1817—1820) і старшыні мазырскага грамнічага апеляцыйнага суда. У [[1826]] упамінаецца, што Павел Яленскі валодаў і маёнткам [[Дудзічы]] (285 душ, 97 двароў) у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] — па пераўступленаму закладному праву ад маянткоўцаў [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] Алаіза і Людвіка Быкоўскіх, выданаму і прызнанаму 6 лютага 1823. Павел Яленскі таксама быў членам масонскіх лож, створаных у пачатку XIX ст. на беларускіх землях<ref>''Швед, В.В.'' Масоны і ложы... С.237.</ref>.
 
Родным братам Антона быў Ян Паўлавіч Яленскі (1809—пасля 1848), які прымаў удзел у [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанні 1830—1831 гадоў]]: паехаў служыць у апалчэнні паўсталай арміі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], у бітве з расійскімі войскамі быў узяты ў палон, але, у канечным выніку, паводле манаршага распараджэння яму было дадзена дараванне. У [[1833]]—[[1838]] Ян Паўлавіч Яленскі, разам з [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеонам Феліксавічам Яленскім]], быў членам таемнага таварыства дваран у Мазырскім павеце, якое было створана па ініцыятыве Д. Булеўскага, эмісара князя [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адама-Ежы Чартарыйскага]], які ўзначальваў “арыстакратычную партыю” польска-ліцвінскай эміграцыі ў Парыжы. Пасля арышту і следства ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] ў [[1838]] Ян Яленскі быў прылічаны да чацвёртай катэгорыі дзяржаўных злачынцаў і асуджаны на высылку па пастаяннае месца жыхарства “у аддаленыя губерні” пад паліцэйскі нагляд без пазбаўлення дваранскага статусу і з мажлівасцю карыстацца прыбыткамі належачых яму маёнткаў. Цікава, што ў 1839, падчас следства над Янам Яленскім у Вільні, бацька Павел Яленскі прасіў вызваліць сына ад адказнасці, бо Ян шмат год хварэе “меланхоліяй” і з такой хваробай не можа быць дзейным удзельнікам таемнага таварыства. Да зварота было дададзена пісьмовае сведчанне доктара медыцыны і хірургіі стацкага саветніка Спасовіча, які сцвярджаў, што ў 1828 лячыў Яна Яленскага, які доўга пакутаваў “вар’яцтвам розуму рознапрадметным (mania vagans)”. Яшчэ адно сведчанне, дзе сцвярджалася, што Ян Яленскі “пакутваў вар’яцтвам розуму”, даў доктар медыцыны і хірургіі Мяноўскі<ref>''Луговцова, С.Л.'' «Заговор Канарского»... С. 308.</ref>. Напэўна, гэта быў для бацькі спосаб пазбегнуць адказнасці для сына.
 
Антон Яленскі ажаніўся з Сабінай Леапольдаўнай Дыбоўскай (1820—1912), дачкой сярэднезаможнага шляхціца [[Мінскі павет|Мінскага павета]] Леапольда Тадэушавіча Дыбоўскага і Ганны Янаўны з Яленскіх, і меў дзевяць дзяцей (Браніслава, Вітальда, Паўла, Марыяна, Эдварда, Адама, Рамуальда, Эмілію і Казіміру).