Ян Янавіч Глябовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ян Янавіч ГЛЯБОВІЧ ''' ([[1544]] – [[1590]]), дзяржаўца анікштанскі (1571-1585), кашталян менскі (1571-1585, выконваў абавязкі да 1587), стараста анікштанскі (1575-1590), стараста радашковіцкі (1576-1590), падскарбі земскі (1580-1586), дзяржаўца ўпіцкі (1584-1590), кашталян троцкі (1585-1590), ваявода троцкі (1586–1590). Граф Свяшчэннай Рымскай імперыі на [[Горад Дуброўна|Дуброўне]] і [[Горад Заслаўе|Заслаўе]]. Жанаты з Катарынай Кратоўскай, дачкой ваяводы інаўроцлаўскага. Па веравызнанні спачатку каталік, пасля перайшоў у кальвінізм.
 
Паходзіў з роду смаленскіх баяр [[Род Глябовічаў|Глябовічаў]] [[Герб Ляліва|герба "Ляліва"]]. Нарадзіўся ў 1544 годзе ў сям'і ваяводы віленскага [[Ян Юр’евіч Глябовіч|Яна Юр’евіча Глябовіча]] і [[Ганна Фёдараўна Заслаўская|Ганны Заслаўскай]]. Бацька памёр, калі Яну было пяць год, апякунства над ім узяў гетман найвышэйны ВКЛ [[Мікалай Юр’евіч Радзівіл Руды|Мікалай Радзівіл Руды]]. Вывучаў вольныя мастацтвы ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў, затым паўтара гады быў пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, пасля пры двары вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. У [[1563]] ва ўзросце 19 гадоў паступіў на вайсковую службу, быў накіраваны ў полацкі гарнізон, удзельнічаў у [[Абарона Полацка, 1563|абароне Полацку (1563)]] ад войскаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], разам са сваім ўласным аддзелам ўдзельнічаў у вылазках, быў паранены і трапіў у палон. [[Іван IV]], даведаўшыся што Ян Янавіч знаўца Бібліі, вёў з ім дыскусіі аб рэлігіі. У Маскве Ян Янавіч збіраў разведвальную інфармацыю і перапраўляў яе ў [[ВКЛ]], пасля выкрыцця гэтай дзейнасці чакаў смерці, але быў памілаваны Іванам IV, які прапанаваў яму схіліць магнатаў ВКЛ да падтрымцы Маскоўскай дзяржавы, Я.Я. паабяцаў гэта і ў 1566 быў вызвалены, абмяняны на маскоўскага палоннага ў ВКЛ.
Радок 9:
У 1588 пры абранні вялікім князям [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] Ян Янавіч узначальваў дэлегацыю ВКЛ да яго з патрабаваннем зацверджання [[Статут, 1588|Статута ВКЛ]] і Статут, згодна якому ВКЛ з’яўлялася суверэннай дзяржавай, быў зацверджаны.
 
Памёр у 1590 ва ўзросце 47 год, пакінуўшы двух малалетніх сыноў [[Ян Янавіч Глябовіч, (малодшы)|Яна]] і [[Мікалай Янавіч Глябовіч|Мікалая]].
 
[[Катэгорыя:Ваяводы троцкія]]