Беларускі гурток студэнтаў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: шаблон using AWB (7794)
лінк
Радок 3:
 
== Склад і кіраўніцтва ==
Ініцыятарамі стварэння гуртка ў 1911-12 былі беларускія студэнты [[Генрык Бэта]] (у 1912 вярнуўся на радзіму), [[Люцыян Хвецька]], [[Павел Пякарскі]]. Фармальнае яго заснаванне адбылося ў 1913. Сярод іншых у гурток увайшлі Станіслаў Шырокі, Ян Францук, [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[Андрэй Цікота]], Ігнат Жаўняровіч. З восені 1914 членамі гуртка сталі новыя студэнты акадэміі: [[Адам Станкевіч]], [[Віктар Шутовіч]], [[Карл Лупіновіч]] і [[Міхал Пятроўскі]]. У 1914 беларускі гурток налічваў 11 членаў (усяго ў акадэміі было 70 студэнтаў). У 1915 прыбылі Антон Матвейчык і [[Антон Неманцэвіч]], у 1916 — Павел Хоміч, у 1917 — Язэп Пяткевіч. З вясны 1915 лік гурткоўцаў пачаў змяншацца: частка студэнтаў закончыла 4-гадовы курс вучобы, шэраг быў вымушаны яе спыніць. Выпускнікі прызначаліся духоўнымі ўладамі на розныя пасады на абшары Магілёўскай архідыяцэзіі, пераважна ў Беларусі.
 
Першым старшынём гуртка быў Павел Пякарскі, а сакратаром — Вінцэнт Гадлеўскі. Восенню 1914, калі ў акадэмію паступіў Адам Станкевіч, вопытны арганізатар і дзеяч беларускага гуртка ў Віленскай духоўнай семінарыі, ён быў выбраны сакратаром акадэмічнага гуртка, а ў 1916, пасля выезду Пякарскага з Пецярбурга, яго старшынём. Станкевіч кіраваў працай гуртка да 1918, у чым яму дапамагаў як сакратар Язэп Пяткевіч.