Земскі суд: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Земскі суд}}: шляхецкі саслоўны суд пры павеце, [[сацыяльны ін...
(Няма розніцы)

Версія ад 00:56, 18 лютага 2008

Шаблон:Вызнч: шляхецкі саслоўны суд пры павеце, інстытут якога быў уведзены ў ВКЛ пасля адміністрацыйных рэформ 1560-х гг. Пачатковае вызначэнне структуры і кампетэнцыі земскага суда было зроблена Бельскім прывілеем (1564), і замацавана ў Статуце 1566 году.

Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе крымінальныя справы шляхты, апроч справаў, падсудных гаспадарскаму і гродскаму судам. Таксама ў земскі суд маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асобаў гэтага павету. Як і гродскі суд, земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, чыніў дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і пад.

Справаводства земскага суда мела такую самую арганізацыю, што і ў іншых мясцовых судах ВКЛ пасля 1560-х гг.

Земскі суд аддзяляўся ад іншых органаў дзяржаўнай улады і быў выбарным. У яго склад уваходзілі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны абіраліся шляхтай павету (з 4-х кандыдатур на кожную пасаду) і зацверджваліся на пажыццёвае займанне пасады вялікім князем. Абранымі маглі быць толькі шляхцічы, жыхары ВКЛ, якія мелі нерухомую маёмасць у гэтым павеце.

Суд збіраўся на разгляд справаў 3 разы на год, судовыя сесіі («рокі земскія») працягваліся па 3—4 тыдні.

Шаблон:Літ