Анурадхапура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
*'''Дрэва ''Шры Маха Бодхі''''' — найбольш знакамітая будысцкая святыня. У [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]] князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку [[дрэва]], пад якім [[Гаўтама Буда|Буда]] атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання [[біялогія|біялогіі]], ''Шры Маха Бодхі'' - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж [[ДНК]].
*'''Медны палац''' — помнік [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]] У [[XII стагоддзе н.э.|XII ст.]] ыў часткова перабудаваны.
*'''[[Дагоба]] Руванвелі''' — будыская святыня, якая захавалася з [[140 да н.э.|140 г. да н.э.]] Вакол яе месціцца [[парк]]. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
*'''Дагоба Тхупарма''' — першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]] Вакол усталявана 41 [[калона]] (раней было 176).
*'''Дагоба Джэтаванарама''', пабудаваная ў [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]] Мае 70 м у велічыню.