Розніца паміж версіямі "Уладзімір Ільіч Вітко"

дапаўненне
(дапаўненне)
'''Уладзі́мір Ільіч Вітко́''' (нарадзіўся [[10 мая]] [[1933]] у г.п. [[Грэск]] [[Мінская вобласць|Мінскае вобласці]]) — беларускі мастак.
 
== Біяграфія ==
==Жыццяпіс==
У 1960 годзе скончыў [[Мінская мастацкае вучылішча|Мінскае мастацкае вучылішча]], праз год пераехаў у [[Віцебск]], дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў [[1968]] годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з [[1963]] года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях [[Беларусь|Беларусі]], [[Польшча|Польшчы]], у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях ў Беларусі, [[Расія|Расіі]], Польшчы, [[Германія|Германіі]], [[Італія|Італіі]].
 
== Творчасць ==
Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу - «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды - «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў - «Кветкі» (1988), партрэтаў - «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй - «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з'яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.
 
{{DEFAULTSORT:Вітко, Уладзімір}}
53 686

правак