Ганцавіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
Радок 137:
Ішоў працэс аб'яднання атрадаў у брыгады. У партызанскай брыгадзе імя Леніна знаходзіліся Ганцавіцкія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ.
 
Супраць народных мсціўцаў гітлераўцы правялі на Ганцаўшчыне і ў іншых раёнах Палесся шэраг карных аперацый. Баявыя дзеянні супраць партызан на тэрыторыі Ганцавіцкага, Лунінецкага і Чырвонаслабодскага раёнаў у лютым 1943 г. ў ходзе аперацыі [[Карная аперацыя «Горнунг»|«Горнунг»]] вялі 3 паліцэйскія палкі і 5 батальёнаў, нямецкія баявыя групы «Норд», «Вест» і 7 каманд СД, спецыяльныя сотні пад камандаваннем эсэсаўцаў Граафа і Бібля, асобы батальён СС Дырлевангера. Народныя мсціўцы не толькі выстаялі, але нанеслі ворагу адчувальныя ўдары. У ходзе карнай аперацыі «Горнунг» фашысты загубілі каля 10 тыс. мірных жыхароў, захапілі 17 тыс. галоў жывёлы, сотні тон збожжа, спалілі дзесяткі вёсак, у тым ліку і в. Задуб'е Ганцавіцкага раёна.
 
Працягам «Горнунга» былі аперацыі [[Карная аперацыя «Русалка»|«Русалка»]] (люты— сакавік 1943) і «Цёплы вецер» (сакавік 1943). Поўны правал пацярпела маштабная карная аперацыя «Герман». Значныя сілы кінулі карнікі летам 1943 г. супраць атрада К. П. Арлоў-скага, моцнаму ўдару падвергліся брыгады Пінскага партызанскага злучэння, аднак партызаны без значных страт выходзілі з блакады і працягвалі барацьбу.
У ходзе «[[Рэйкавая вайна|рэйкавай вайны]]» ўзмацніліся ўдары партызан па чыгуначных камунікацыях. Кожнай брыгадзе былі вызначаны пэўныя ўчасткі чыгункі. Партызаны брыгады імя Леніна ў ноч на 6.8.1943 г. на чыгунцы Лунінец—Баранавічы падарвалі больш за 1,9 тыс. рэек (рух спынены на 14 сутак), у верасні 1943 г. — больш за 3 тыс. рэек. У лютым 1944 г. разгромлены варожы гарнізон у в. Дзяніскавічы, у маі — на ст. Люсіна. Дыверсійныя групы 12-й кавалерыйскай брыгады імя Сталіна (камандзір У. А. Ціхаміраў) штомесяц учынялі на чыгунцы да 90 дыверсій. У студзені 1944 г. яны падарвалі 3 эшалоны каля ст. Мікашэвічы, 2 каля ст. Лунінец, у лю-тым пусцілі пад адхон 5 эшалонаў, узарвалі 16 мастоў на грунтавых дарогах, мост на вузкакалейцы Дзяніскавічы —Ганцавічы.
І. Р. Рамашка з дыверсійнай групы атрада імя Фрунзэ падарваў 3 воінскія эшалоны праціўніка.