Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Жалудок): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Zhaludok Catholic Church.jpg|thumb|Выгляд касцёла ў 1900 г. (Фота невядомага аўтара)]]
[[Выява:Касцёл Жалудок 2007.jpg|thumb|Сучасны выгляд касцёла (Фота Д. Юшкевіча)]]
'''[[Жалудок|Жалудоцкі]] касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі''' — помнік архітэктуры позняга [[класіцызм]]у. [[Касцёл]] пабудаваны ў [[1853]] г. з бутавага каменю і цэглы паводле праекта архітэктара К. Падчашынскага — вучонага і тэарэтыка позняга класіцызму.
 
Прамавугольны ў плане аб'ём з паўкруглай [[апсіда]]й, сакрысціямі і крыламі [[трансепт]]а па баках. Накрыты 2-схільным [[дах]]ам з 3-вугольным [[франтон]]ам на галоўным [[фасад]]зе, [[вугал|вуглы]] якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з Хрыстом. З франтонам галоўнага фасада рытмічна спалучаецца франтон масіўнага 4-калоннага дарычнага [[порцік]]а, якім аформлены партал увахода, і бакавыя арачныя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазіцыі. [[сцяна|Сцены]] апяразвае масіўны [[антаблемент]], расчлянёны шырокімі [[пілястра]]мі з перакінутымі паміж імі [[арка]]мі над арачнымі [[акно|аконнымі]] праёмамі ў прафіляваных ліштвах — павапнаваныя і атынкаваныя, яны кантрастна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку 20 ст. над галоўным фасадам узвышалася 8-гранная шатровая [[званіца]] і такая ж па форме [[сігнатурка]] над алтарнай часткай.