Герб Падсвілля: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Герб Падсвілля''' — герб г.п. Падсвілле (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). == Апіс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:02, 7 верасня 2012

Герб Падсвілля — герб г.п. Падсвілле (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць).

Апісанне

У блакітным полі іспанскага шчыта са срэбным перакуленым вастрыём тры рыбіны: адна (у цэнтры) – блакітнага, дзве па краях - срэбнага колеру. Усе рыбы ўсплываючыя і выгнутыя ў выглядзе маладзіка.

Пасёлак размешчаны на берагах азёр Алаізберг і Белае. Набліжанасць да вадаёмаў перададзена ў гербе "вастрыём" – другаснай геральдычнай фігурай, якая падзяляе шчыт, рассякаючы яго, і "паглыбляе" верхнюю частку, а таксама адлюстраваннем трох рыбін процілеглых колераў на срэбным і блакітным полі. Рыбы і іншыя насельнікі падводнагасвету даволі часта сустракаюцца як у гістарычнай, так і сучаснай тэрытарыяльнай геральдыцы. У гербе (1582 г.) польскага горада Сураж-Падляшскі адлюстраваны карп, у гербе (1845 г.) літоўскага горада Свянцяны – дзве срэбныя сялявы, у гербе расійскага Саратава – тры сцерлядзі.

Паўзуновыя, рыбы, насякомыя і земнаводныя прылічваюцца да натуральных негеральдычных фігур. У той жа час рыба з'яўляецца адным з важнейшых сімвалаў хрысціянства. Тры рыбіны ў гербе Падсвілля ўвасабляюць не толькі прыродную адметнасць мясціны, але і розныя накірункі хрысціянства. Прадстаўнікі трох з іх здавён жывуць у гэтым рэгіёне.

Аўтар герба М.М. Елінская, мастак А.У. Леўчык.

Літаратура

  • г. п. Падсвілле Віцебскага раёна // Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Елінская, С.В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 65.