Караль Бжастоўскі: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
др (→‎Штабінская рэспубліка: Сізава=Цісаў)
дрНяма тлумачэння праўкі
Важным момантам у жыцці Бжастоўскага быў [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанне 1830—1831 гадоў]]. Ён пачаў сваю службу ў войску Царства Польскага, спачатку ў Сувалках, потым — у Варшаве. Тут ён быў прызначаны ў штат рэзервнага корпусу, якім камандаваў генерал {{нп3|Людвік Міхал Пац|Людвік Пац|ru|Пац, Людвик Михал}}. Прыняў удзел у {{нп3|Бітва пад Астраленкай|бітве пад Астраленкай|ru|Сражение под Остроленкой}}, дзе праявіў адметную доблесць, быў цяжка паранены і ў знак прызнання заслуг удастоены ордэнам [[Virtuti Militari]].
 
У літаратуры існуе меркаванне, што пасля падаўлення паўстання Бжастоўскія эмігравалі з-за страху рэпрэсій удзельнікаў разам з тысячамі салдат і афіцэраў у Францыю і Англію. Але ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што Бжастоўскія не прымалі ўдзел у выгнанні. Захаваўся дакумент ад 7 верасня 1831 года з прысягай Караля Бжастоўскага на вернасць цару. Такім чынам, ён не павінен быў эміграваць. Верагодна, ён яшчэ да пачатку паўстання «фіктыўна» перапісаў штабінскую ўласнаць на сястру Ізабэлу, асцерагаючыся канфіскацыі маёмасці царскімі ўладамі. Пасля прыняцця прысягі, ён вярнуўся ў СізаваЦісаў, дзе працягнуў свае рэформы. Годы прайшлі пад знакам работы па развіццю Штабінскай рэспублікі. Інвестыцыі, рэформы, развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі паднялі яго падданых да самадастатковасці.
 
Караль Бжастоўскі ўкараніў у сваіх уладаннях шмат інавацыйных тэхналогій і вытворчасцяў: сталеліцейную, шкляную і агра-прамысловую. У тым ліку там адліваліся шлюзы для [[Аўгустоўскі канал|Аўгустоўскага канала]]<ref name="СШР"/>.