Італія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Культурныя інстытуты: арфаграфія, пунктуацыя, стылявыя змены
др →‎Агульная характарыстыка: стылявыя змены
Радок 68:
Італія цягнецца з паўночных [[Альпы|Альпаў]] амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам, лінію даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць [[Лігурыйскае мора|Лігурыйскае]] і [[Тырэнскае мора]] на захадзе, [[Іанічнае мора]] на поўдні і [[Адрыятычнае мора]] на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта [[Сардзінія]] і [[Сіцылія]], а таксама мноства маленькіх астравоў, такіх як [[Капры]], [[Іхія]], [[Эльба]]; [[Ліпарскія астравы]] паўночней [[Сіцылія|Сіцыліі]]; астравы [[Пэнтэлерыя]], [[Ліноза]], [[Ламп'ёнэ]] і [[Лампедуза]] паміж [[Сіцылія]]й і [[Афрыка]]й. Па пагадненню з [[Югаславія]]й [[1954]]—[[1971]] гг., у склад Італіі ўвайшоў [[Трыест]] з вобласцю [[Істрыя]]. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — [[Ватыкан]] і [[Сан-Марына|Рэспубліка Сан-Марына]]. Італія мяжуе на захадзе з [[Францыя]]й, на поўначы з [[Швейцарыя]]й і [[Аўстрыя]]й, на ўсходзе са [[Славенія]]й. Сталіца Італіі — [[Рым]].
[[Image:Giuseppe Garibaldi (1866).jpg|thumb|upleft|right|150 px|Джузепе Гарыбальдзі, адзін са стваральнікаў сучаснай Італіі]]
Сучасная Італія ўтварылася ў [[1861]] г., пад кіраўніцтвам караля [[Сардзінія|Сардзініі]] [[Віктор Эмануіл ІІ|Віктора Эмануіла ІІ]]. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх і незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: [[Эмілія-Раманья]], [[Фрыулі-Венецыя-Джулія]], [[Лігурыя]], [[Ламбардыя]], [[П'емонт]], [[Трэнціна Альто-Адзіджэ]], [[Вале-д’Аоста]] і [[Венета]]. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: [[Абруца]], [[Лацыё]], [[Марке]], [[Малізэ]], [[Таскана]] і [[Умбрыя]]. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: [[Апулія]], [[Базіліката]], [[Калабрыя]] і [[Кампанія]]. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы [[Сіцылія]] і [[Сардзінія]].
Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў [[Рымская Імперыя|Рымскай Імперыі]]. Сучасная Італія з'яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]].