Ян Булгак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ximar (размовы | уклад)
др →‎Біяграфічныя звесткі: пасуду > пасаду i iнш.
Ximar (размовы | уклад)
Пярэсека (нацiск на другi склад - http://www.maps.by/viewate/20645)
Радок 13:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў класічную гімназію ў [[Вільня|Вільні]] (1897), паступіў на факультэт філасофіі [[Ягелонскі ўніверсітэт|Ягелонскага ўніверсітэта]] ў Кракаве. Але абмежаванасць сродкаў прымусіла праз два гады пакінуць вучобу. Да 1912 жыў у вёсцы ПерасекаПярэсека Мінскага павета, дзе знаходзіўся маёнтак, які ён атрымаў у спадчыну ад маці. Фатаграфіяй зацікавіўся ў 1905 выпадкова, калі яго жонка атрымала ў падарунак фотаапарат. На лёс Я. Булгака як фатографа паўплываў мастак [[Фердынанд Рушчыц]], з якім Я. Булгак пазнаёміўся ў 1910. Намаганнямі Ф. Рушчыца Я. Булгак стаў віленскім гарадскім фатографам. Безумоўны мастацкі ўплыў Ф. Рушчыца на творчасць Я. Булгака, менавіта пад яго ўплывам адбылося пераўтварэнне фатографа-аматара ў фатографа-прафесіянала. Перад тым як заняць пасаду гарадскога фатографа, Я. Булгак прайшоў практыку ў Германіі ў вядомага дрэздэнскага партрэтыста [[Хуга Эрфурт]]а ({{lang-de|[[:de:Hugo Erfurth|Hugo Erfurth]]}}), пабываў у розных мастацкіх суполках, дзе пазнаёміўся з сімвалістамі і імпрэсіяністамі з Германіі і Францыі. У 1912 Я. Булгак заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі з мэтай фотафіксацыі мясцовых помнікаў архітэктуры. Пераважная частка яго творчасці звязаная з [[Вільня]]й і Віленшчынай, ён таксама дакументаваў помнікі і пейзажы іншых частак тагачаснай Польшчы. Большасць яго калекцыі зробленая ў 1912—1915, але нават падчас нямецкай акупацыі ў 2-ю сусветную вайну Я. Буглак не пераставаў фатаграфаваць. Серыю сваіх здымкаў ён змясціў у часопісе «Вестник фотографии», з якім супрацоўнічаў у 1913—1914. У доме Я. Булгака на плошчы Э. Ажэшкі захоўвалася калекцыя з 10 тыс. фотаздымкаў, з іх каля 6 тыс. — Вільні і Віленшчыны. Калекцыя амаль цалкам згарэла ў 1944. У 1919—1939 кіраваў фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце мастацтваў [[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэта Стэфана Баторыя]] ў Вільні. Меў вялікі ўплыў на творцасць віленскіх фотамастакоў, якія цалкам перанялі погляды Я. Булгака на мастацтва. Гэты ўплыў абумовіў развіццё фатаграфіі як мастацтва на Віленшчыне і на тэрыторыі не толькі Заходняй Беларусі, але і ўсёй Польшчы. Быў абраны заснавальнікам Віленскага і Польскага фотаклубаў і Польскага фатаграфічнага таварыства. У 1944, пасля бамбардыровак, Я. Булгак пакінуў Вільню. З 1945 пераехаў з сям'ёй у Варшаву, дзе дакументаваў ваенныя разбурэнні, а таксама помнікі на захадзе Польшчы. Быў адным з заснавальнікаў Саюза польскіх фотамастакоў, пэўны час яго першым прэзідэнтам і старшынёй кваліфікацыйнай камісіі. У Варшаве, пры дапамозе дырэктара Народнага музея Станіслава Лорэнца, адбылася і першая пасляваенная выстава Я. Булгака «''Варшава. 1945 г. у выявах Яна Булгака''».
 
== Творчасць ==
Радок 19:
Я. Булгак прадстаўнік піктаральнай плыні фотамастацтва. Плынь з'явілася ў кан. 19 ст., прымаючы эстэтыку імпрэсіянізму і працуючы з тэмамі пейзажа і архітэктуры. Галоўная тэма ягоных прац — брамы, завулкі, дахі, прырода і святло, калі і з'яўляецца сілуэт чалавека, то падпарадкоўваецца кампазіцыі, інтэгруецца з архітэктурай. Крытыкі і фатографы звяртаюць увагу на тое, што Вільня, сфатаграфаваная Я. Булгаком, нагадвае разагрэты сонцам паўднёваеўрапейскі горад, няма ў ім жыцця, няма людзей, крамаў, рэстаранаў, ёсць чыстая архітэктура. Работы Я. Булгака вылучае незвычайная мастацкасць, пачуццё пейзажу, відавочнае захапленне амаль тэатральнай пастаноўкай кадра, адчуванне прапорцыі і прасторы, а перадусім уменне працаваць са святлом, якое стварае клімат фатаграфіі. Вывучэнне святла вельмі цікавіла Я. Булгака. За фатаграфію «Радасць жыцця», якая паказвала заценены пакой у які пранікаюць промні сонца, Я. Булгак атрымаў узнагароду на Міжнародным фатаграфічным салоне ў Варшаве (1937).
 
Найбольш вядомыя фатаграфіі Булгака, зробленыя ў Беларусі, характарызуюцца ярка вызначанай этнаграфічнай скіраванасцю: беларускія народныя тыпы, краявіды, вёскі, гаспадарчыя пабудовы беларускіх сялян («Беларус з-пад Клецка», «Бабулька-беларуска з маёнтка ПерасекаПярэсека пад Мінскам», «Вечар. Міншчына»). Фатаграфіі Я. Булгака зберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільнюса і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя работ фотамастака. У 1999 яна ўпершыню публічна экспанавалася ў мінскай незалежнай галерэі візуальных мастацтваў «Nova».
 
Аўтар кнiг «Мая зямля» (1919), «Эстэтыка святла» (1936), «Дваццаць шэсць гадоў з Рушчыцам» (1939). Вядомы Я. Булгак не толькі як майстра краязнаўчай фатаграфіі, але і як педагог, бібліёграф, фалькларыст, гісторык мастацтваў, першы беларускі гісторык фатаграфіі. Аўтар дзесяткаў артыкулаў пра беларускі фальклор і краязнаўства («Экскурсіі на Свіцязь», 1910; «Велікодныя песні на Міншчыне (валачобнікі)», 1911 і інш.), прац пра мастака Ф. Рушчыца, даследаванняў і падручнікаў па эстэтыцы і тэхніцы фатаграфіі. Яму належыць спецыяльная праца «Пра першых віленскіх фатографаў з XIX стагоддзя» (1939) і кніга ўспамінаў «Край дзіцячых гадоў» (1942), у якой адлюстравана жыццё Навагрудчыны канца 19 — пачатку 20 ст.