Розніца паміж версіямі "Ленін (Жыткавіцкі раён)"

др
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
др (→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
 
== Гісторыя ==
У прывілеі [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] князю [[Юрый Алелькавіч, 1531—1578|Юр'ю Алелькавічу]] ад [[1568]] г. на заснаванне мястэчка згадваецца яго назва — Ленін (упершыню ў пісьмовых крыніцах).
 
Заснавальнік мястэчка, князь [[Слуцк]]і, удзельнік [[Лівонская вайна|Лівонскае вайны]] [[Юрый Алелькавіч, 1531—1578|Юрый Алелькавіч]] пры атрыманні прывілея на разбудову мястэчка верагодна ўжо меў у спадчыне гэтыя землі са згаданым тапонімам. Ягоны бацька, таксама Юрый Алелькавіч, князь Слуцкі, удзельнік [[Аршанская бітва|Аршанскай бітвы]] [[1514]] года, быў жанаты з Аленай, народжанай [[Радзівіл]]. Магчыма менавіта для яе стары пан Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з імём каханай князёўны Алены.
 
У спісах населеных пунктаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]]. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў [[1884]], «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] стала ўласнасцю князёў [[Род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнаў]]. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»