Сігірыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Апісанне: вікіфікацыя
Радок 25:
Даследаванні помніка вучонымі пачаліся ў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
 
== Апісанне ==
Галоўную частку комплекса складае непасрэдна [[скала]] Сігірыя (каля 200 м) старажытнага [[вулкан]]ічнага паходжання. Яна ўзвышаецца над навакольнай [[раўніна]]й і бачна здалёк. На платформах захаваліся рэшткі старажытных пабудоў. Асаблівую цікавасць уяўляюць ніша з [[фрэска]]мі і [[Люстра]]ной [[сцяна|сцяной]], [[лесвіца]] на паўночнай платформе з выразанымі з [[Прыродны камень|каменю]] [[скульптура]]мі ў выглядзе вялізных [[Леў|ільвіных]] лап, а таксама плоская вяршыня Сігірыі (1,6 га) з [[сажалка]]мі, [[фундамент]]амі будынкаў, руінамі [[дагоба|дагобы]] і плоскімі штучна апрацаванымі каменнымі плітамі.
 
Да нашага часу дайшло ўсяго 22 фрэскі, хаця вучоныя мяркуюць, што раней іх было значна больш. У [[1967]]  г. некалькі з іх было пашкоджана наведвальнікам-вандалам<ref>Atkinson B., Butler S., Gelber E., Kohn M. Sri Lanka (Country Travel Guide). - — Lonely Planet, 2009. P.235</ref>. На іх можна ўбачыць выявы нябесных дзеў - — [[апсара|апсар]]. Легенда мясцовых жыхароў, аднак, вызначае іх як жонак уладара.
 
Трохмятровая Люстраная сцяна атрымала сваё найменне дзякуючы таму, што некалі была пакрыта глазурай. На ёй знойдзены шматлікія [[графіці]] - — надпісы на старажытнай сінгальскай мове VI - XIV VI—XIV стст.
 
У мінулым лесвіцца з ільвінымі лапамі вяла да вяршыні. Яна была знойдзена пад час [[археалогія|археалагічных]] раскопак [[1898]]  г., прычым некаторыя даследчыкі мяркуюць, што вышэй мог знаходзіцца вялізарны скальны [[барэльеф]] з целам і пысай звера.
 
Верхняя платформа служыла галоўным умацаваным цэнтрам Сігірыі. Прызначэнне многіх будынкаў да сёй пары дакладна не вядома. Магчыма, што акрамя дагобы на скале ўзвышаўся [[палац]].
 
Скалу атачаюць [[сад]]ы, [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] збудаванні і рэшткі старажытных пабудоў, у тым ліку [[брама]], якая ў нашы дні выкарыстоўваецца наведвальнікамі як уваход для агляду комплекса. У падножжа скалы месціцца [[пячора]] Кобры, названая так дзякуючы скальнаму выступу ў выглядзе галавы змяі. У мінулым сцены пячоры былі абтынкаваныя і распісаныя малюнкамі з выявамі кветак і звяроў. У пячоры захаваўся надпіс [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]]<ref>Atkinson B., Butler S., Gelber E., Kohn M. Sri Lanka (Country Travel Guide). - — Lonely Planet, 2009. P.236</ref>
 
<gallery align=center>