Розніца паміж версіямі «Размовы з удзельнікам:Mikalai Udodau»

 
Можа мы не разумеем адзін аднаго. Спасылкі на "Моўнік" даў, каб паказаць што, па беларску расейскія формы дзеепрыметнікаў кшалту желаемый, подготавливаемый, ожидаемый,/ строящиеся, искомые, происходящие; правільна - ўжывальныя як: жаданы, рыхтаваны, чаканы, будаваныя, шуканыя, <big>адбывалыя</big>. Калі слова ўжыта аўтарам менавіта так, няма ніякай патрэбы замяняць адно адмысловае слова, на два (''які''+дзеяслоў). ''--[[Удзельнік:Zmicier P.|Zmicier P.]] ([[Размовы з удзельнікам:Zmicier P.|размовы]]) 20:49, 10 верасня 2012 (UTC)''
 
: Моўнік - не адзіная крыніца ведаў па беларускай мове. На гэтым раздзеле прыярытэт маюць акадэмічныя крыніцы, якія лічаць, што дзеепрыметнік адбывалы не адносіцца да літаратурнай беларускай мовы. Але ж вам, здаецца, настолькі важна данесці "адбывалы" да шырокай публікі, што вы нават не сталі глядзець на астатнія змены ў той праўцы. --[[Удзельнік:Mikalai Udodau|Mikalai Udodau]] ([[Размовы з удзельнікам:Mikalai Udodau|размовы]]) 21:41, 10 верасня 2012 (UTC)