Францішак Грышкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Францішак ГРЫШКЕВІЧ''' ([[1904]] ці [[1906]], [[горад Сухаволя]], Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер [[Падляскае ваяводства|Падляшскае ваяводства]], [[Польшча]] — {{ДС|||1946}}, [[Мінск]], [[НКДБ]]), беларускі [[паэт]], публіцыст, [[перакладчык]], педагог.
 
== Біяграфія ==
У [[1926]] скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]]. Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны ф-т Карлава ун-та ([[Прага]]). Скончыў яго ў [[1931]] са ступенню доктара філасофіі. Пачаў друкавацца з [[1924]]. Публікаваўся ў газ. «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», час. «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przagląd Wileński». Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з час. «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. Вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]]. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газ. «Prawda Wileńska»; у [[1940]] загадваў бел. школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1941—44). Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрв. [[1944]]), за што ў ліп. быў арыштаваны ў Вільні, пасля ўступлення туды Чырвонай Арміі. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.
 
== КрыніцаТворчасць ==
Друкаваўся з 1924. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зборнік «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У каладны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст беларускай літаратуры ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]] («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы [[Вінцук Адважны|В. Адважнага]], [[Н. Арсеннева]]й, [[М. Багдановіч]]а, М. Зарэцкага, [[Х. Ільяшэвіч]]а, [[Я. Колас]]а, [[Рыгор Мурашка|Р. Мурашкі]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.). Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы [[І. В. Гётэ]], [[О. Жупанчыч]]а, [[І. Франко]] і інш.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* * Саламевіч І. Грышкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1904 годзе]]