Каба-Вердэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: ie:Cap Verd
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
Насельніцтва больш 485,6 тыс.чал., складаецца з мулатаў партугала-афрыканскага паходжання (каля 71 %), банту (28 %), еўрапейцаў (у асноўным партугальцы) — 1 %.
 
Сталіца — г. [[Горад Прая|Прая]] ([[Востраў Санцьягу, (Каба-Вердэ)|востр. Санцьягу]]), насельніцтва — каля 125 тыс. жыхароў.
 
Нацыянальнае свята — Дзень нацыянальнай незалежнасці — 5 ліпеня.
Радок 62:
===Каланіяльны перыяд===
[[File:CidadeVelha-SaoFelipe1.jpg|thumb|Партугальскае ўмацаванне Св. Піліпа ў Сідадзі-Велья]]
У [[1462]] г. з’явілася першае партугальскае паселішча Рыбейра-Грандэ (зараз Сідадзі-Велья) на востраве [[Востраў Санцьягу, (Каба-Вердэ)|Санцьягу]]. У [[1463]] г. астравы Каба-Вердэ былі афіцыйна абвешчаныя валоданнем Партугальскай Кароны. Некаторы час новыя тэрыторыя служылі месцам высылкі для непажаданых асоб, у тым ліку шляхецкага паходжання. Да пач. XVI ст. пераважала дробная плантацыйная гаспадарка, заснаваная на жывёлагадоўлі і вырошчванні бавоўны і цукровага трыснягу. З-за недахопу таннай працоўнай сілы з [[1466]] г. плантатары ўвозілі афрыканскіх неграў-[[рабства|рабоў]].
 
Згодна рапарту, у [[1513]] годзе на астравах жыло 162 чалавекі, у тым ліку 130 еўрапейцаў (партугальцаў, [[Галісія|галісійцаў]] і [[Італія|італьянцаў]]) і толькі 32 негра. Але пасля адкрыцця [[Амерыка|Амерыкі]] і ўзнікнення буйных плантацый на поўдні [[Бразілія|Бразіліі]] і [[Антыльскія астравы|Антыльскіх астравах]] Каба-Вердэ ператварыліся ў транзітную базу для гандляроў чарнаскурымі рабамі. Гандаль рабамі і каланіяльнымі таварамі спрыяў хуткаму асваенню незаселеных зямель.
Радок 68:
Ужо ў [[1582]] г. насельніцтва складала 16000 чалавек, у тым ліку 14000 неграў. Большасць нявольнікаў паходзіла з [[Гвінейскі заліў|Гвінейскага]] ўзбярэжжа, але яны розніліся паміж сабою па прававому становішчу, заняткам, моўнай і гендарнай прыналежнасці. Большасць аселых рабоў прымусова працавала на плантацыях, але былі таксама рабы-слугі, пастухі, рыбаловы, падмайстры, якія карысталіся адноснай свабодай, мелі сваю прыватную ўласнасць і нават насілі зброю.
 
Змяніўся і статус астравоў. Яны сталі цэнтрам валоданняў Партугаліі ва ўсёй Заходняй Афрыцы. У [[1550]] г. была прызначаная пасада намесніка караля, двор якога знаходзіўся на востраве [[Востраў Санцьягу, (Каба-Вердэ)|Санцьягу]].
 
Багацці партугальскіх пасяленцаў вабілі іншаземных [[пірацтва|піратаў]]. Найбольш вядомыя пірацкія акцыі – рабаванне Рыбейра-Грандэ [[Англія|англіскім]] [[капёры|капёрам]] [[Фрэнсіс Дрэйк|Фрэнсісам Дрэйкам]] у [[1585]] г. і [[Францыя|французскае]] ўварванне на Санцьягу ў [[1712]] г.
Радок 74:
Да пач. XVIII ст. партугальцы паступова страцілі вызначальную ролю ў [[Атлантычны акіян|трансатлантычным]] гандлі, што абумовіла адток насельніцтва з астравоў і пераарыентацыю эканомікі на сельскую гаспадарку. Экстэнсіўныя формы земляробства і засухі (пад час засухі [[1685]] – [[1689]] гг. загінула каля 4000 чалавек, у [[1773]] – [[1775]] ад галоднай смерці памерла каля 28000 чалавек) прывялі да пераразмеркавання зямлі на карысць буйных землеўладальнікаў. Але класічная буйная плантацыйная гаспадарка з-за складаных [[клімат]]ычных умоў і неўстойлівых коштаў на [[Бавоўна|бавоўну]] таксама не прыжылася. Таму землеўладальнікі былі вымушаныя перадаваць дробныя надзелы ў карыстанне рабам ці ў арэнду вызваленым пасяленцам.
 
У XIX ст. вытворчасць таварных культур (бавоўны, [[Тытунь|тытуню]], цукровага трыснягу) паступова пачала саступаць месца вырошчанню зерневых, бабовых, [[садавіна|садавіны]] і [[гародніна|гародніны]]. Важную ролю адыгрывалі марскі промысел, здабыча [[Пемза|пемзы]] і [[соль|солі]], рамонт і абслугоўванне суднаў. Пасля адмены рабства і дазволу на абслугоўванне [[Вялікабрытанія|брытанскіх]] караблёў галоўны эканамічны цэнтр на некалькі дзесяцігоддзяў перамясціўся ў порт Міндэлу на [[востраў Сан-Вісенці|востраве Сан-Вісенці]], хаця адміністрацыйным цэнтрам з [[1770]] г. была [[Горад Прая|Прая]] на [[Востраў Санцьягу, (Каба-Вердэ)|Санцьягу]].
 
У другой палове XIX – пач. ХХ ст. партугальскія ўлады праводзілі рэформы ў сваіх каланіяльных валоданнях, што адбілася на становішчы Каба-Вердэ: з [[1863]] г. развівалася прымусовая эміграцыя ў іншыя афрыканскія калоніі (галоўным чынам на [[востраў Прынсіпі]] для працы на плантацыях какава); у [[1878]] г. адмененае рабства; у [[1879]] г. адмененае заходнеафрыканскае намесніцтва, у выніку чаго вылучылася Партугальская Гвінея (зараз [[Гвінея-Бісау]]), а астравы Каба-Вердэ былі падпарадкаваныя непасрэдна метраполіі; у [[1910]]-ыя гг. прадпрымаліся меры для аднаўлення таварнай гаспадаркі – вырошчання на продаж [[бананы|бананаў]], [[ананас]]аў, [[кафейнае дрэва|кавы]] і г. д.
Радок 106:
*Буйныя астравы Барлавенту: [[Востраў Санту-Антан|Санту-Антан]], [[Востраў Сан-Вісенці|Сан-Вісенці]], [[Востраў Санта-Лузія (Каба-Вердэ)|Санта-Лузія]], [[Востраў Сан-Нікалау|Сан-Нікалаў]], [[Востраў Сал|Сал]], [[Востраў Боавішта|Боавішта]].
 
*Буйныя астравы Сатавенту: [[Востраў Брава|Брава]], [[Востраў Фогу|Фогу]], [[Востраў Санцьягу, (Каба-Вердэ)|Санцьягу]], [[Востраў Маю|Маю]].
 
Дзякуючы паходжанню і кліматычным умовам кожны буйны востраў мае непаўторны ландшафт, эканамічную інфраструктуру і этнакультурныя асаблівасці.