Сяргей Мікалаевіч Чыгрын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт [[БДУ]]. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны «Газеты Слонімскай» і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюзу беларускіх пісьменнікаў]], Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў [[Слонім]]е.
 
Дэбютаваў вершам «Свеціць сонейка» у часопісу «Бярозка» (1975). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), «Лірыка» (2007), «Камень Міндоўга» (2009), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Чамяры і чамяроўцы» (2006), «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Тэатр у Слоніме» (2008), «З беластоцкай зямлі» (2008), «Мастак Антон Карніцкі» (2009), «Жыў роднай песняй» (2010,)"Па слядах Купалы і Коласа" (2012), "Такі іх лёс" (2012) і многія іншыя.
 
Апублікаваў сотні артыкулаў з даследаваннямі жыццёвага і творчага шляху Язэпа Стаброўскага, [[Тодар Лебяда|Тодара Лебяды]], Сяргея Хмры, [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]], [[Гальяш Леўчык|Гальяша Леўчыка]], [[М. Шкялёнак|Міколы Шкялёнка]] і іншых дзечаў беларускай літаратуры, гісторыі і культуры. А таксама шэраг артыкулаў, звязаных з гісторыяй Слонімшчыны, беларускай эміграцыяй, літаратурнай Беласточчынай. Аўтар краязнаўчай кнігі «Янка Купала і Слонімшчына» (Слонім, 1993). Уклаў і выдаў літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка (Беласток, «Вяртанне да сваіх», 1999), гістарычныя нарысы Міколы Шкялёнка (Беласток, «Беларусь і суседзі», 2003), Сяргея Хмары «Рабінавы хмель» (2008), Леаніда Трубача «Паміж песняй і болем» і іншыя.
 
Радок 12 ⟶ 11:
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 468.
* Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000.
* Карлюкевіч А. Радзімазнаўства. Мінск, 2010. С.270.
 
З росных сцяжын. Мінск, С.422.
{{DEFAULTSORT:Чыгрын Сяргей}}
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]