Адольф Юстынавіч Клімовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 20:
| Сайт =
}}
'''Адольф КЛІМОВІЧ''' ([[1900]], в. Клюшавічы Свянцянскага пав. Віленскай губ. (цяпер в. Клюшчані, [[Астравецкі раён]])  — [[24.11]].[[1970]])  — беларускі гармадскіграмадскі дзеяч, журналіст, выдавец.
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]], Пражскі ўніверсітэт (1928). Удзельнік [[Беларуская канферэнцыя, 1918|Беларускай канферэнцыі 1918]] ў [[Вільня|Вільні]]. Адзін з арганізатараў выдання часопіса «Маладое жыццё». У час вучобы ў [[Прага|Празе]] кіраўнік аддзела міжнародных зносін [[АБСА|Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый]] (АБСА), удзельнічаў у міжнародных з'ездах і кангрэсах у [[Рым]]е, Жэневе і інш. У 1932-39 рэдагаваў гаспадарчы часопіс «Самапомач», папулярызаваў ідэі кааперацыі. Дзеяч [[БХД, 1917|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]]. Працаваў у [[БІГіК|Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры]], адначасова выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. У снежні 1938 ніжынер А. Клімовіч высланы польскімі ўладамі з Вільні як «неанадзейны» элемент. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, прымаў удзел у выданні газеты [[Беларуская крыніца (1917)|«Беларуская крыніца»]] (1939-40). У ІІ сусветную вайну працаваў у [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] ў [[Ліда|Лідзе]]. У 1952 арыштаваны органамі НКУС. 28.2.1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваенай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, у красавіку 1953 расстрэл заменены 25 гадамі лагераў. У 1956 вярнуўся ў Вільню, склаў біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячаў (рукапіс зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі).
 
== Літаратура ==
* [[Міхась Казлоўскі|Казлоўскі М]]. Нашчадак слаўных крывічоў // Куфэрак Віленшчыны. 2001. №  2.
* Казлоўскі М. Нашчадак слаўных крывічоў: эцюд да партрэта Адольфа Клімовіча, чалавека і грамадзяніна. Мн.,2008.
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/policies/klimovich/Клімовіч_Адольф.html Адольф Клімовіч  — pawet.net]
 
{{DEFAULTSORT:Клімовіч Адольф}}