Вікіпедыя:Як правіць артыкул: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Каб правіць націсніце закладку {{вызн2|1=правіць}} уверсе старонкі, што адкрые акенца з існуючым тэкстам артыкула, дзе можна рабіць пажаданыя праўкі. Калі Вашыя праўкі ўжо зробленыя ўпішыце іх кароткае апісанне ў радок {{вызн2|1=Тлумачэнне}} пад акенцам і націсніце гузік {{вызн2|1=Як будзе}}, каб упэўніцца ў канчатковым выглядзе артыкула пасля правак, і пры задавальняючым Вас выніку націсніце гузік {{вызнч|1=Запісаць}}. (Гл. {{таксама}}: [[Вікіпедыя:Вікі-фарматаванне|Вікі-фарматаванне]], [[Вікіпедыя:Пясочніца|Пясочніца]])
 
Калі з Вашага пункту погляду ў артыкуле ёсць суб'ектыўная інфармацыя, якая не з'яўляецца факталагічнай памылкай, не варта выдаляць яе — лепш дадаць ў артыкул інфармацыю аб'ектыўную з Вашага пункту гледжання спаслаўшыся на [[Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы|аўтарытэтныя крыніцы]]. Больш за тое, калі Вы ведаеце крыніцы змешчанай суб'ектыўнай інфармацыі, будзе вельмі карысна дадаць і іх, мо нават удакладніўшы паводле іх суб'ектыўную частку артыкула. Такі падыход дазволіць наступным чытачам скласці больш поўнае ўяўленне пра меркаванні аб прадмеце, што значна павысіць каштоўнасць артыкула для энцыклапедыі. Тымчасова, калі ласка, самі імкніцеся пазбягаць суб'ектыўных ацэнак і ведаючы некалькі пунктаў гледжання на праблему выкладаць іх усе, прынамсі асноўныя, спасылаючыся на крыніцы.