Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы: Розніца паміж версіямі

др
+яшчэ спасылкі
др (+спасылкі)
др (+яшчэ спасылкі)
Найболей {{вызнч|1=аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі для стварэння артукулаўартыкулаў у Вікіпедыі}} — артыкулы ў навуковых часопісах, убо ў адрозненне ад кніг, якія кожны можа публікаваць за свой кошт, артыкулы ў такіх часопісах праходзяць навуковае рэцэнзаванне (экспертызу), якая ажыццяўляецца вядомымі ў сваёй галіне навукоўцамі. Афіцыйна прызнаны спіс беларускіх часопісаў такога ўзроўню можна знайсці на старонцы [[Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь|ВАК РБ]]<ref>Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований — [http://vak.org.by/index.php?go=Pages&in=view&id=44 Эл.версія на старонцы ВАК РБ] (рэд.: 2007)</ref>, расійскіх — на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ<ref>Перечень ведущих рецензируемых научных журналов и изданий, в которых должны быть опубликованы основные научные результаты диссертации на соискание ученой степени доктора и кандидата наук — [http://vak.ed.gov.ru/help_mat/316/ Эл.версія на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ] (рэд.: ліп. 2007)</ref>.
 
Публікацыі ў іншых замежных навуковых часопісах можна знайсці карыстаючыся спецыялізаванай пошукавай сістэмай {{вызн2|1=scholar.google.com}}<ref>Электронны рэсурс: http://scholar.google.com</ref>, праўда калі Вы глядзіце іх з хатняга, а не з бібліятэчнага кампутара, толькі адносна невялікая колькасць поўных тэкстаў артыкулаў будзе даступна бесплатна, але Вы прынамсі зможаце азнаёміцца з іх анатацыямі. Таксама можна карыстацца расійскай сістэмай {{вызн2|1=elibrary.ru}}<ref>Электронны рэсурс: http://elibrary.ru</ref> дзе Вы таксама зможаце ўбачыць бліжэйшую да Вас установу, што мае падпіску на гэтую базу дадзеных. Таксама можна карыстацца пошукавай сістэмай выдавецкага дому {{вызн2|1=Elsevier}}<ref>Электронны рэсурс: http://scirus.com</ref>.
 
Вызначэнне аўтарытэтнасці кніг, як адзначалася вышэй, уяўляе некаторыя цяжкасці, бо большасць з іх не праходзяць навуковай экспертызы. З большым даверам варта ставіцца да кніг, апублікаваных выдавецтвамі буйных дзяржаўных ВНУ і акадэмічных інстытутаў, а таксама да кніг аўтараў, якія з'яўляюцца вядомымі экспертамі ў сваёй галіне навукі. Трэба ўлічваць, што цяпер існуе значная колькасць альтэрнатыўных (''грамадскіх'') акадэмій, кшталту расійскіх РАПН, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, Акадэміі трынітарызму і інш., выданні якіх звычайна не з’яўляюцца аўтарэтэтнымі (хоць само па сабе членства ў тых або іншых акадэміях не азначае аўтаматычнага даверу або недаверу да аўтара).