Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Катэгорыя:Асобы; + 7 categories using HotCat
др clean up, replaced: ангельск → англійск, св. → Св. (2), (1906)| → , 1906|, мэтаю → мэтай, а у → а ў, ага ўніверсітэту → ага ўніверсітэт using AWB (8323)
Радок 5:
 
=== Раннія гады ===
Нарадзіўся ў сям'і селяніна-паў[[валока|валочніка]] Мацея Стаповіча, у сям'і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін<ref>Нар. 1894, Барані. (польск.: ''Albin Stapowicz''). Брат К. Сваяка. Беларускі грамадска-палітычны і хадэцкі дзеяч, кіраваў віленскай суполкай хадэкаў, уваходзіў у адміністрацыйна-кіраўнічыя органы партыі. У 1928—1930 г. пасол польскага сойму, член Беларускага пасольскага клуба. Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Пам. 1934.</ref> і Бернард<ref>Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага універсітэтуўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай ўправы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пакінуў успаміны, у т.л. пра свайго брата Казіміра Сваяка. Пам. 9.8.1982.</ref> Стаповічы) і яна жыла ў невялікай хатцы пакуль мясцовы пан Сволькен, якому Мацей служыў лесніком, не даў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) — «на два канцы» — дом стаіць (часткова) у Баранях і сёння (адзін «канец» перавезены).
 
Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906—1907 жыў у Вільні дзе даведаўся пра «[[Наша ніва (1906)|Нашу ніву]]». У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У 1913 у газеце «Беларус» друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной 1915 быў высвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэнне вікарыем у [[Камайскі касцёл]]. Неўзабаве, к вялікай радасці К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газета «Беларус» змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
Радок 15:
У Клюшчанах узнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога з'яўлялася самаадукацыя на аснове хрысціянскай этыкі. Тут рыхтавалі і чыталі рэфераты, ладзілі канцэртна-дэкламацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасцей п'есы самага Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна з іх — бараньская — размяшчалася ў бацькоўскай хаце — займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў — К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў з Вільні, часта — набытыя за ўласныя грошы. У канцы 1916 за беларусізацыю касцёла К. Стаповіча пераводзяць на Беласточчыну. Дзе ён таксама спрабаваў увесці беларускую мову ў касцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.
 
[[File:Hol_dusyHol dusy.JPG|thumb|«Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў» (2-е выданне)]]
 
У 1917—1919 хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза Я. Германовіча ([[Вінцук Адважны]]) у Лапеніцу, што пад Ваўкавыскам. Там К. Стаповіч выступаў з казаннямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку з'явіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ўжывання беларускай мовы ў касцёле.
Радок 21:
Узімку 1919—1920 — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу, у т.л. нарыс пра [[Ф. Багушэвіч]]а, нататку пра аповесць «Дзве душы» [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх перыядычных выданнях. З Закапанэ прыехаў у Пабродзе, дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася савецка-польская вайна, К. Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
 
У кан. 1920 К. Стаповіч атрымлівае размеркаванне ў [[Засвір]], дзе служыў ў напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасля паўстання 1863 года ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасля аднаўлення касцёла, тоўстыя і вільготныя сцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недабразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены вобыск, з мэтаюмэтай знайсці беларускамоўную літаратуру.
 
У Засвір К. Стаповіча прыязджаў мастак Ракіцкі, сябра «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз свСв. Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар свСв. Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фестываль. Таксама прыязджаў кс. [[В. Гадлеўскі]] з Жодзішак, які рабіў казанні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэння, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заязджаў [[Людовік Хамінскі]].
 
Восенню 1922 стан здароўя К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Мая ліра. Мн., 1992. —39 с.''</ref>, зборнік аб'яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924—1925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават з'явілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.