Дзяржава Само: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Само/Сама
Радок 1:
{{вызнч|1=Дзяржава Сама}} ({{lang-sl|Samova ríša}}, {{lang-sk|Samova država, Samova plemenska zveza}}, {{lang-pl|Państwo Samona}}, {{lang-cs|Sámova říše}}; [[623]] – [[658]]) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне славян, звесткі аб стварэнні і гісторыі бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка - '''{{вызнч|1=Сама'''}}. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных [[Чэхія|Чэхіі]], [[Славакія|Славакіі]], часткова [[Германія|Германіі]] (землі [[Лужыцкія сербы|лужыцкіх сербаў]]), [[Польшча|Польшчы]], [[Славенія|Славеніі]] і [[Харватыя|Харватыі]]. Неўзабаве пасля смерці СамоСама яго дзяржава распалася.
 
{{Змест злева}}
Радок 11:
У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» - «чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага». «''Senonago''» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а, але «''natione Francos''» магчыма разумець па рознаму – «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».
 
Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці СамоСама. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар [[Галія|Галіі]] - былой правінцыі [[Рымская імперыя|Рымскай имперыі]], а імя «Сама» кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова «сама» трэба разглядаць у якасьці [[Старажытнаславянская мова|старажытнаславянскага]] тытулу. У такім разе «Сама» значыць «самаўладзец». Да таго ж у [[Славянскія мовы|славянскіх мовах]] слова «сама» мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць «Сама» скарачэннем ад «Самаслаў». Аднак большасьць аддае перавагу першай гіпотэзе.
 
== Славяне ў гэты час ==
Радок 25:
Кароль Аўстразыі Дагаберт I уважліва сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць занадта моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцярагаўся іх і жадаў нанесці папераджальны ўдар. Да таго ж знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца, і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла на імя Сіхарый, які валодаў славянскай мовай.
 
Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы, хто такі Сама, то і размаўляў ён па-франкску, і быў апрануты ў вопратку франкаў. СамоСама, які ўжо вывучыў славянскую мову і прытрымваўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. На гэты раз Сама прыняў Сыхарыя, які паставіўся ўладара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю яго патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць усю прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, СамоСама з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразлівыя выразы ў адрас Сама. Уладар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што і было выканана.
 
Пазнаўшы аб няўдачы пасольства, Дагаберт вырашыў разабрацца з непакорлівым і дзёрзкім славянскім уладаром. Каля 630 ён сабраў войска і па вясне трыма калонамі рушыў на дзяржаву СамоСама. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды атрымалі перамогі. Але на шляху калоны ўзначальваемай Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, у якой засеў Сама са сваёй дружынай. Дагабэрт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі вышаў за валы і навязаў франкам бой. Па легендзе бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харчы і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць СамоСама настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу СамоСама.
 
Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых акалічнасцях, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы СамоСама і праз землі якіх славяне пранікалі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян, ды і іншых ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат ад таго выйграў. Славяне па-ранейшаму пранікалі ў яго зямлі і рабавалі іх.
 
Дагаберт не мог зладзіцца са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Ён здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але доўга карыстацца плёнам гэтай перамогі яму не прыйшлося. Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным гаспадаром свайго герцагства. Яму сталі патрэбныя саюзнікі, а хто акрамя Сама мог быць лепшым саюзнікам у барацьбе супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.
 
== Спадчына ==
У апошнія гады кіравання СамоСама яго дзяржава ўжо не вяла буйных войнаў, бо ворагі баяліся яго войска і яго воінскага поспеху. Памёр Сама ў 658 годзе. Годнага пераемніка ў Сама не было і яго дзяржава распалася. У СамоСама было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Па звестках паданняў нашчадкамі Сама зяўляюцца [[Род Майміравічаў|Майміравічы]] – гаспадары [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]] і [[Род Пржэмыславічаў|Пржэмыславічы]] – гаспадары [[Чэхія|Чэшскай дзяржавы]]. Пацверджанняў няма, але бачачы шматлікасць сыноў і дачок гэта цалкам магчыма ўявіць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля заняпаду Дзяржавы Сама.
 
{{літ|1=|Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.|The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. — [http://www.vostlit.info/Texts/rus4/Fredegar/frametext.htm Аматарскі рускі пераклад на старонцы эл.рэсурса vostlit.info]; — [http://students.gf.nsu.ru/medieval/latin/chron-f.html Урывак з хронікі аб стасунках франкаў з вендамі на арыгінальнай лаціне.]|Від=Б}}