Васіль Васільевіч Дакучаеў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Скончыўшы ўніверсітэт, Дакучаў быў пакінуты на факультэце геалогіі ў якасці кансерватара (захавальніка) мінералагічнай калекцыі і займаў гэтую пасаду з [[1872]] па [[1878]] год. Затым ён быў абраны [[дацэнт]]ам і [[прафесар]]ам ([[1883]]) [[мінералогія|мінералогіі]]. Там яго вучнем быў [[Пётр Андрэевіч Саломін|П. А. Саломін]]. На працягу шматлікіх гадоў Дакучаеў выкладаў мінералогію ў [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт|Інстытуце грамадзянскіх інжынераў]].
 
Навуковая дзейнасць Дакучаева ў перыяд да [[1878]] года прысвечана, галоўным чынам, даследаванню найноўшых [[чацвярцічны перыяд|чацвярцічных]] утварэнняў (наносаў) і глебаў [[Еўропа|Еўрапейскай]] [[Расія|Расіі]]. З [[1871]] па [[1877]] гады ім быў здзейснены шэраг экспедыцый па паўночнай і цэнтральнай Расіі і паўднёвай частцы [[Фінляндыя|Фінляндыі]], з мэтай вывучэння геалагічнай будовы, спосабу і часу ўтварэння рачных далін і геалагічнай дзейнасці рэк. У [[1878]] годзе ён абараніў [[магістр]]скую дысертацыю «Спосабы паходжання рачных далінаў Еўрапейскай Расіі», у якой выклаў арыгінальную тэорыю стварэння [[Рачная даліна|рачных далін]] шляхам паступовага развіцця працэсаў лінейнай эрозіі.
 
Ужо ў гэты час у вобласць навуковых інтарэсаў Дакучаева трапляюць глебы. У [[1874]] годзе ён робіць даклад аб [[Падзолістая глеба|падзолістых глебах]] Смаленскай губерні на пасяджэнні Санкт-Пецярбургскага таварыства прыродазнаўцаў. У [[1875]] у Дакучаеў быў запрошаны [[Васіль Іванавіч Часлаўскі|В. І. Часлаўскім]] да складання глебавай мапы Еўрапейскай Расіі. У [[1878]] Часлаўскі памёр і тлумачальную запіску да мапы ў [[1879]] складае ўжо Дакучаеў. У тым жа годзе ён выступае з ідэяй стварэння глебавага музея з лабараторыяй пры ім.