Бязвусікавыя насякомыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Taxobox | name = Бязвусікавыя насякомыя | image file = Protura specimen (Acerentomon species) micrograph.jpg | regnum = Жывёлы | ph...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:44, 18 верасня 2012

Бязвусікавыя насякомыя (Protura) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.

Бязвусікавыя насякомыя

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Членістаногія
Надклас: Шасціногія
Клас: Скрытнасківічныя
Парадак: Бязвусікавыя насякомыя
Навуковая назва
Protura Silvestri, 1907
ITIS  99210
NCBI  29999

Даўжыня 0,5—2 мм, цела членістае, чэрвепадобнае, малочна-белае або жаўтаватае. Ротавы орган сысучы, уцягнугы ў галаўную капсулу (энтагнатызм). Пярэднія грудныя ногі даўжэйшыя за астатнія, накіраваны ўперад, функцыянальна замяняюць вусіхі. У пярэдняй частцы брушка рудыментарныя 1—2-членікавыя канечнасці.

У сусветнай фауне каля 300 відаў, пашыраны амаль усюды; на Беларусі найбольш вадомы бязвусечнік еўрапейскі. Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілых ствалах дрэў і пнях. Мяркуюць, што бязвусікавыя насякомыя высмоктваюць сокі з ніжэйшых грыбоў, кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.

Лічынкі падобныя да дарослых, пераўтварэнне эводэіцца да павелічэння колькасці брушных сегментаў.

Літаратура

  • Бязвусікавыя насякомыя // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.