Насякомаедныя расліны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Насякомаедныя расліны''' - гэта расліны, якія сілкуюцца дробнымі жывёламі або [[Пратысты|пратыстамі]], асабліва [[Насякомыя|казуркамі]].
 
Ёсць каля 500 вядомых відаў такіх раслін. Сустракаюцца ў месцах, бедных пажыўнымі рэчывамі, такіх як [[балота|балоты]]. Нягледзячы на працэс [[фотасінтэз]]у, яны патрабуюць дадатковага [[азотуазот]]у, які пастаўляецца, у прыватнасці, насякомымі. Большасць відаў насякомаедных раслін таксама з'яўляюцца [[паразіт]]амі. Паразітычныя расліны атрымліваюць ежу, выкарыстоўваючы іншыя расліны. У некаторых выпадках, паразітычная расліна можа прывесці да гібелі расліны-гаспадара.
 
Насякомаедныя расліны трапляюцца ў вадаёмах, на забалочаных лугах, балотах, пераважна ў месцах з недахопам [[азот]]у, [[фосфар]]у, калію. У іх сфарміраваліся розныя складаныя прыстасаванні для прываблівання насякомых. Напрыклад, у плывунца — мешкападобныя органы ўтвораны сегментамі падводнага лісця; у трапічнага віду непентэса верхняя частка лісцевага чаранка мае выгляд збана, лісце алвдраванды ўкрыта ліпкімі залозістымі валаскамі, венерынай мухалоўцы ўласціва актыўнае зачыненне лісцяпастак. За дзень адна расліна расянкі здольна засвойваць некалькі дзесяткаў насякомых.