Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Маскоўскі дагавор}} {{вызн2|1=1920 году}}: мірны дагавор паміж Літвой і [[Савецкая ...
(Няма розніцы)

Версія ад 10:19, 28 лютага 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн2: мірны дагавор паміж Літвой і Савецкай Расіяй (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня 1920 ў Маскве.

Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі на землях Беларусі летам 1920 ў час савецка-польскай вайны. Згодна з ім частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаны часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву.

Пасля няўдач Чырвонай Арміі пасля жніўня 1920 і захопу польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.

Пэўная частка радыкальных палітыкаў Літвы трактуе дагавор як падставу для тэрытарыяльных прэтэнзій да Беларусі. У ацэнках сучаснай беларускай гістарыяграфіі дагавор выступае як ваенна-палітычны акт савецкага кіраўніцтва, якое не лічылася з інтарэсамі беларускага народу.

Шаблон:Літ