Пратысты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20:
'''Пратысты''' (''Protista''), або '''пратактысты''' (''Protoctista'') — [[царства, біялогія|царства]] эўкарыятычных [[арганізм]]аў. Да яго адносяцца [[аднаклетачныя арганізмы|аднаклетачныя]], [[каланіяльныя арганізмы|каланіяльныя]] і [[мнагаклетачныя арганізмы]], якія не маюць сапраўдных [[тканка|тканак]]. Межы гэтага царства і яго сістэматыка дакладна не вызначаныя. Вывучае пратысталогія.
 
Тэрмін увёў Э. Гекель (1866), які прапанаваў вылучаць пратысты ў асобнае царства, што ўключала таксама [[Бактэрыі|бактэрый]].
 
Некаторыя вучоныя выказвалі думку, што да пратыстаў неабходна адносіць толькі жывёльныя аднаклетачныя арганізмы. Аднак на клетачным узроўні немагчыма правесці пэўную мяжу паміж раслінамі і жывёламі. Напрыклад, некаторыя раслінны жгуціканосцы здольныя мяняць тып жыўлення ў залежнасці ад умоў асяроддзя: на святле ажыццяўляюць фотасінтэз (жывяцца як аўтатрофы), у цемры здольны жывіцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (як гетэратрофы). Гэта сведчыць пра адзінства паходжання раслін і жывёл і дазваляе аб'яднаць у групу пратыстаў усе аднаклетачныя ядзерныя арганізмы.<ref>А. Шалапёнак (2001)</ref>