Бактэрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат змяніў: ilo:Bakteria
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
| ncbi = 2
}}
'''Бактэрыі''' (''Bacteria'' або ''Eubacteria'') — [[царства, біялогія|царства]] пракарыятычных арганізмаў. Вывучэннем бактэрый займаецца навука [[бактэрыялогія]].
 
Вядома больш за 2000 відаў, якія належаць да [[пракарыёты|пракарыётаў]], што не маюць аформленага клетачнага ядра. У сучаснай класіфікацыі на аснове сукупнасці марфалагічных, культуральных і фізіёлага-біяхімічных прыкмет усіх бактэрый падзяляюць на [[эўбактэрыі]] і [[архебактэрыі]].
== Род ==
 
Бактэрыі маюць падачкападобную ([[бацылы]], [[кластрыдыі]], [[псеўдаманады]]), шарападобную ([[кокі]]), звілістую ([[вібрыёны]], [[спірылы]], [[спірахеты]]) форму: дыяметр 0,1—10 мкм, даўжыня 1—20 мкм, а ніткаватыя шматкяетачныя бактэрыі — 50—100 мкм. Некаторыя бактэрыі ўтвараюць споры. Многія рухомыя, маюць жгуцікі. Паводле спосабу жыўлення вылучаюць [[аўтатрофы]] і [[гетэратрофы]]. Залежна ад тыпу дыхання бактэрый падзяляюць на аэробы і анаэробы.
 
Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, ачышчэнні асяроддзя ад арганічных рэшткаў, фарміраванні структуры і ўрадлівасці глебы; падтрымліваюць запасы вуглякіслага газу ў атмасферы. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, мікрабіялагічнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці. Патагенныя (хваробатворныя) бактэрыі — узбуджальнікі хвароб раслін, жывёл і чалавека.
 
== Літаратура ==
* Батэрыі // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
 
== Гл. таксама ==
* [[Стафілакок]]
* [[Энтэрабактэрыі]]
* [[Клубеньчыкавыя бактэрыі]]
* [[Спірахеты]]
 
[[Катэгорыя:Бактэрыі| ]]
 
{{Link FA|en}}
{{Link FA|es}}