Янкель Мордухавіч Кругер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
Нарадзіўся ў [[Мінск]]у ў [[Мяшчане|мяшчанскай]] сям'і рамесніка Мордуха Хаімавіча Кругера і яго жонкі Роды, у якой акрамя яго было яшчэ пяцёра дзяцей<ref name="МИНСКА">[http://www.mishpoha.org/nomer10/kruger.php ЯКОВ КРУГЕР: "Я ХУДОЖНИК ИЗ МИНСКА"]</ref>. Вучыўся ў мясцовым [[хедэр]]ы і рамесным вучылішчы. Займаўся ў рысавальнай школе {{нп3|Мікалай Іванавіч Мурашка|М. І. Мурашкі|ru|Николай Иванович Мурашко}} ў [[Кіеў|Кіеве]] (1883-1886)<ref name="БС"/>. Пасля заканчэння з адрозненнем рысавальнай школы Якаў спрабуе паступіць у [[Пецярбургская Акадэмія мастацтваў|Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў]], але яго як яўрэя не прынялі, спаслаўшыся на адсутнасць у яго права на жыхарства ў [[Пецярбург]]у, мастак вымушаны вярнуцца ў Мінск<ref name="МИНСКА"/>.
 
Вучыўся ў прафесара [[Л.Леанід Гаравец|Л. Гараўца]] ў [[Варшава|Варшаве]] (1887-1888)<ref name="Слуцк">[http://nasledie-sluck.by/ru/people/164/690/ Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч) (02.05.1869 −18.03.1940)]</ref>, у [[Акадэмія Жуліяна|акадэміі Жульена]] ў [[Парыж]]ы (1888-95)<ref name="БС"/>, дзе займаўся па класе [[Бенжамен Канстан|Бенжамена Канстана]]. Тым часам шмат працуе, піша карціны і падарожнічае па еўрапейскіх краінах, вывучаючы творы вялікіх майстроў. Пабываў у [[Лондан]]е, [[Берлін]]е, [[Брусель|Бруселі]]. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на [[Парыжскі салон|Парыжскіх выстаўках]]<ref name="МИНСКА"/>.
 
Вярнуўся ў [[Расійская імперыя|Расійскую імперыю]] Якаў Кругер у [[1895]] годзе<ref name="МИНСКА"/>. Вучыўся ў {{нп3|Уладзімір Ягоравіч Макоўскі|В. Макоўскага|ru|Маковский, Владимир Егорович}} ў [[Пецярбургская Акадэмія мастацтваў|Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў]] (1897—1900)<ref name="БС"/>, куды яго прынялі пры актыўным садзейнічанні [[Ілля Яфімавіч Рэпін|І. Рэпіна]]. Дыпломная карціна выканана ў жанры бытавога жывапісу «На суд прафесара» атрымала высокую ацэнку.
У [[1904]] годзе адкрыў у Мінску пасля вяртання курсы малявання і жывапісу (з [[1906]] мастацкая школа)<ref name="БС"/>. Шматлікія яго вучні сталі вядомымі мастакамі: Г. Фімянтоўскі, [[Вячаслаў Мікалаевіч Руцай|В. Руцай]], [[Іван Восіпавіч Ахрэмчык|І. Ахрэмчык]], [[І. Мільчын]], [[Заір Азгур|З. Азгур]]<ref name="МИНСКА"/>, [[Хаім Суцін|Х. Суцін]], [[М. Кікоін]]<ref name="eleven"/>.
 
Падчас [[першая сусветная вайна|першай сусветнай вайны]] сям'я Кругераў была эвакуіравана ў [[Казань]], дзе яна застаецца доўгі час. Якаў займаецца галоўным чынам выкладчыцкай працай<ref name="МИНСКА"/>.
Радок 58:
З [[1921]] года працаваў на рабфаку [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]<ref name="Знiчкi">[http://www.golas.by/pdf/09/09/03.pdf Знiчкi Айчыны] // Голас Радзімы Чацвер, 12 сакавіка, 2009</ref>. Восенню [[1921]] года ўваходзіў у склад арганізаванай [[Беларускі Дзяржаўны музей|Беларускім Дзяржаўным музеем]] этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі разам з мастаком [[П. Гуткоўскі|П. Гуткоўскім]], фалькларыстам і кампазітарам [[Уладзімір Тэраўскі|Уладзімірам Тэраўскім]] і інш<ref name="Слуцк"/>. Працуючы на газету «Кастрычнік» у сельскагаспадарчай камуне «Новае жыццё», стварае цэлы цыкл прац з жыцця працаўнікоў<ref name="МИНСКА"/>.
 
У 2-й палове [[1930-я|1930-х]] гг. Кругер пісаў партрэты [[І. Сталін]]а, [[К. Варашылаў|К. Варашылава]], [[М. Горкі|М. Горкага]], савецкіх военачальнікаў і партыйных дзеячаў, а таксама жанравыя карціны на тэмы працы<ref name="eleven"/>. У [[1927]]–[[1932]] гадах — член [[Усебеларускае аб'яднанне мастакоў|Усебеларускага аб'яднання мастакоў]].
 
У [[1939]] годзе атрымаў ганаровае званне [[Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР]]<ref name="Слуцк"/>. Жыў у Мінску да канца сваіх дзён.
Радок 64:
== Творчасць ==
 
Карціны Кругера адрозніваюцца дакладнасцю характарыстыкі, псіхалагічнай глыбінёй вобразаў<ref name="БС"/>. У ранніх партрэтах асноўная ўвага нададзена рысунку, у той час як жывапіс сухаваты, агульны каларыт — залацісты<ref name="eleven">[http://www.eleven.co.il/article/12246 Кругер Яков]</ref>. Працаваў пераважна ў жанры партрэта: «Дзяўчынка ў чырвоным» (1890-я), «Аўтапартрэт ў малінавым бераце» (1889), партрэты брата (1896), скрыпача Іегуды Жухавіцкага (1897), Я. Коласа (1923), Я. Купалы (адзін з першых прыжыццёвых партрэтаў<ref>[http://isrageo.wordpress.com/2012/08/10/yanka_kupal/ Жиды! «Христопродавцы и приблуды»! О, слава вам, всебелорусские Жиды!] {{ref-ru}}</ref>) (1923). Сярод іншых работ: «На суд прафесара» (1900), «Пагром» (Каля 1905), «Паштальён» (1907), «Дзіцячая калонія» (1930), «Кавальскі цэх» (1937) і іншыя<ref name="БС"/>.
 
У 1900-10 гг. Кругер стварае серыю карцін, якія адлюстроўваюць сцэны яўрэйскага побыту: «Хедар», «Яўрэйскі духоўны суд», «Перапісчык Торы», «За малітвай», «На суд прафесара», «Талмудыст», «Яўрэй, які моліцца», «Каўказскі яўрэй», «Яўрэй з куфлем» і інш. У 1915 г. Кругер стварыў серыю карцін «Яўрэйскія абрады» (не захавалася). Напісаная па слядах рэвалюцыйных падзей карціна «Пагром» была знішчана паліцыяй<ref name="eleven"/>.
 
Кругер напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў, паэтаў, навуковых, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі: [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Саламон Міхоэлс|Саламона Міхоэлса]] і іншых<ref name="МИНСКА"/>.