Цызальпінская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

др
др (r2.7.2+) (робат змяніў: br:Republik Sizalpin)
== Першая рэспубліка (1797—1799) ==
 
Першая Цызальпінская рэспубліка ўтворана ўлетку [[1797]] года генералам [[Напалеон I|Напалеонам Банапартам]] з рэспублік [[Цыспаданская рэспубліка|Цыспаданскай]] і [[Транспаданская рэспубліка|Транспаданскай]]. Яна была прызнана [[Аўстрыя]]й паводле міру ў Кампаформіа; у яе склад уваходзілі [[Ламбардыя]], [[Модэна]], Маса і [[Карара]] і аднятыя ад [[Папская вобласць|Папскай вобласці]] [[Правінцыя Балоння|Балоння]], [[Правінцыя Ферара|Ферара]] і [[Раманья]], а таксама частка [[герцагства Парма]] і (з восені 1797 года) частка швейцарскага кантона [[Граўбюндэн]]. Тэрыторыя рэспублікі — 43 000 кв. км, колькасць жыхароў — 3,5 млн чал. Канстытуцыя была выпрацавана на кангрэсе ў [[Рэджыа]] ў снежні [[1796]] года, пад моцным ціскам Банапарта. Сталіцай быў [[Мілан]]; там засядала дырэкторыя з 5 членаў, савет старэйшын з 80 і вялікі савет з 160 членаў, арганізаваныя па французскім узоры. Першых дырэктараў прызначыў генерал Банапарт. Цызальпінская рэспубліка была звязана з Францыяй саюзным і гандлёвым дагаворамі і амаль увесь час існавання была акупавана французскімі войскамі.
 
== Другая рэспубліка (1801—1802) ==