Мінікой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
 
==Геаграфія==
Атол мае каралавае[[карал]]авае паходжанне і складаецца з 2 [[востраў|астравоў]] Мінікой і Вірынгілі, а таксама шырокай [[лагуна|лагуны]]. Востраў Мінікой займае большую частку сушы, заняты насаджэннямі [[какосавая пальма|какосавай пальмы]]. Лагуна і [[рыф]] адрозніваюцца багаццем марской [[фаўна|фаўны]].
 
==Гісторыя==
Сучасная назва паходзіць ад старажытнай ''Mahiladū'', літаральна "жаночы востраў". [[арабы|Арабскія]] [[гандаль|гандляры]] перайначылі яе ў ''Маліку'' ("уладарскі"), а [[Вялікабрытанія|брытанцы]] - у ''Мінікой''.
 
Згодна паданням мясцовых жыхароў, Мінікой быў населены нашчадкамі [[Мальдыўскія астравы|мальдыўскіх]] княгінь Камбарані і Кахаратукаманы. Нашчадкі Камбарані сталі земляробамі і суднаўладальнікамі, а нашчадкі Кахаратукаманы - рыбакамі і мараплаўцамі. [[Археалогія|Археолагамі]] знойдзены ''салібалу'' - месцы знаходжання старажытных [[будызм|будысцкіх]] [[ступа|ступ]]. Відавочна, у старажытнасці атол належыў да [[Мальдывы|Мальдыўскай дзяржавы]], але з XVII ст. яго аспрэчвалі ўладары Малабарскіх[[Малабар]]скіх княстваў. У [[1790]] г. Брытанская Ост-Індская кампанія перадала яго ў кіраванне раджы [[Горад Канур|Канура]] ў абмен на даніну.
 
У [[1947]] г. атол фактычна ўвайшоў у склад [[Індыя|Індыі]]. Але ўУ [[1956]] г. на ім быў праведзены дадатковы [[рэферэндум]], на якім большасць жыхароў выказалася за ўваходжанне ў склад Індыі. Атол быў уключаны ў склад саюзнай тэрыторыі [[Лакшадвіп]].
 
==Насельніцтва==
Мінікойцы клічуць сябе ''малікун'' і складаюць субэтнічную групу [[дывехі]], блізкую па [[мова|мове]] і [[культура|культуры]] да насельнікаў суседніх [[Мальдывы|Мальдываў]]. Яны спавядаюць [[іслам]], аднак захавалі старую матрылакальную сістэму сваяцтва. Мужчыны звычайна жывуць у [[сям'я|сем'ях]] жонак. Маёмасць перадаецца па жаночай лініі. Да [[1956]] г. захоўваліся шчыльныя сувязі з насельнікамі бліжэйшых [[Мальдыўскія астравы|Мальдыўскіх астравоў]].
 
Мінікойцы вядомы як добрыя маракі і будаўнікі традыцыйных драўляных суднаў, на якіх раней плавалі ад [[Аравійскі паўвостраў|Аравійскага паўвострава]] да [[Нікабарскія астравы|Нікабарскіх астравоў]]. 82% мясцовых жыхароў пісьменныя.
 
==Спасылкі==