Размовы:Крэпасць: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
::::: Сп. Волкаў, :) старонка размоў не ёсць месцам для сістэмнай крытыкі ці навуковых дыскусій, нават калі ўдзельнікі прафесіяналы ў галіне прадмета артыкула, старонка размоў прадугледжана для знаходжання кансэнсусу па форме/стылі яго напісання, т.б. калі аб прадмеце ёсць некалькі меркаванняў у [[Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы|аўтарытэтных крыніцах]] (гэта не толькі слоўнікі і энцыклапедыі, гл. спасылку) то на старонцы размоў абмяркоўваецца як стылістычна праўдзіва іх усе разам ўпісаць у артыкул, а не якое з меркаванняў аб прадмеце больш праўдзівае. Канечне, можна абмеркаваць і ступень аўтарытэтнасці крыніц (зноў жа спасылаючыся на аўт.кр., нават пасля можна гэта і ў артыкул перанесці :)). А сістэмная крытыка і навуковыя дыскусіі ідуць у іншых месцах (на староках друкаваных выданняў), адкуль мы карыстаемся толькі вынікамі. Гэтае правіла дазваляе быць Віпіпедыі больш-менш надзейнай (не аўтарытэтнай) крыніцай інфармацыі, прынамсі для пачаткаў пошукаў чагосьці. Што датычна, фартэцыі-крэпасці, то я не ведаю аб гэтым нічога, я быў тут панапісаў аб данжонах-бергфрыдах, але хутка зразумеў што поўны нуль у гэтай тэме — таму напісанае вышэй адзінае чым магу дапамагчы :)) --[[Удзельнік:MaximLitvin|MaximLitvin]] 19:19, 1 Сакавік 2008 (UTC)
 
::: Сп. Волкаў, вы мяне пакідаеце ў аслупяненні. Глабальнае "абсалютна не нармалізавана" — гэта раз, а два — усе гэтыя мерапрыемствы, што вы назначаеце, разбіваюцца аб адну простую рэч — тэрмін "крэпасць" існуе, і выконвае сваю тэрміналагічную функцыю, і замацаваны ў акадэмічнай норме — г.зн. у акадэмічных лексікаграфічных і эквівалентных выданнях (як, напр., энцыклапедычныя выданні сістэмы АН і пад.). Няма '''ніякай патрэбы''' рабіць нейкія асаблівыя рухі — "абгрунтоўваць панятак" і г.д. Магу запісаць да ліда спасылку, але гэта будзе "маслянае масла".
::: А тое, што нехта недзе, у аўтарскім тэксце, карыстаецца словам "фартэцыя" не значыць у гэтым кантэксце нічога, гэта толькі аўтарская прапанова (зрэшты, адна з іншых — ведаю "цвердзь" (Сагановіч?), "мацніца" (здаецца, нехта з эмігрантаў), яшчэ, здаецца, нейкія, бачыў тэхнічна няграматнае "цытадэль", а ў старабел. мове былі "горад" і "астрог"). Паверце на слова, што я не горш за вас разумею, адкуль гэтыя памкненні бяруцца, але сур'ёзная тэрміналогія (як пласт лексікі) такім чынам проста '''не працуе'''!
::: І ўжо ў кожным разе, гэта неактуальна тут, у ВП.
Вярнуцца да старонкі «Крэпасць».