Старажытнагрэчаская літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Літаратура Старажытнай Грэцыі на Беларусі — своеасаблівая школа мастацкай творчасці і філасофска-эстэтычнай адукацыі. Яе дасягненні выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці выдатныя прадстаўнікі старажытнай беларускай літаратуры [[Клімент Смаляціч]] і [[Кірыла Тураўскі]]. Паэтычныя прыёмы гераічнага эпасу адраджаліся ў творчасці [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]] і [[М. Гусоўскі|М. Гусоўскага]]. С. Кашуцкі і [[С. Будны]] натавалі [[Гамер]]а, [[Платон]]а, Арыстоцеля. На традыцыі платонаўскага дыялога апіраўся [[А. Волан]]. Да вобразаў і сюжэтаў грэчаскай міфалогіі і літаратуры звяртаўся [[Сімяон Полацкі]], а ў 19 ст. — [[Я. Чачот]], [[Я. Баршчэўскі]], [[В. Дунін-Марцінкевіч]]. Класічную спадчыну грэкаў арганічна ўспрымаў [[М. Багдановіч]]. У лік ранніх помнікаў свецкай перакладной літаратуры на Беларусі ўваходзілі гістарычны раман «Александрыя» і «Аповесць пра Трою».
 
3 грэчаскай мовы перакладалі [[Б. Тарашкевіч]] (урыўкі з «Іліяды»), [[Ю. Дрэйзін]] («Антыгона» [[Сафокл]]а), «Бакханкі» [[Эўрыпід]]а), [[Л. Баршчэўскі]] («Прыкуты Праметэй» [[Эсхіл]]а), «Эдып-цар» [[Сафокл]]а), «Медэя» [[Эўрыпід]]а), [[А. Клышка]] («[[Дафніс і Хлоя]]» [[Лонг]]а).
 
== Крыніцы ==