Розніца паміж версіямі "Размовы:Крэпасць"

1 116 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
::: Але ўсё ж раскажу — як Ткачоў у Замках і ў ЭГБ выйшаў са становішча — ён проста старанна абмінаў тэрмін "крэпасць", і ніяк не называў. Такім чынам, атрымаліся "Быхаўскія гарадскія ўмацаванні", але калі пайшло так, што нявыкрутка, зрабілася "Ляхавіцкая фартэцыя". Вось такая этымалогія. На фартэцу не адважыўся, замены не прыдумаў — "лішбынепаруску". І нашто гэтыя псіхал. комплексы? Ну расійскі тэрмін, ну 18 ст. — а замяніць, аб'ектыўна, няма чым. І не адзін ён такі, а карыстацца трэба. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 19:47, 1 Сакавік 2008 (UTC)
 
:::: Сп. Тарасевіч, пакіну без камэнтароў Вашы допісы, не з-за няўвагі. Заставайцеся пры сваім меркаваньні. Як кажуць рассудзіць гісторыя.
 
Зьвяртаюся да супольнасьці аўтараў be.wikipedia.org!!! Хто мае нейкі досьвед у абарончай архітэктуры Беларусі і ўжываньні тэрміна "крапасьць" у беларускай навуковай тэрміналёгіі, выкажаце калі ласка, свае меркаваньне, абгрунтуйце і дакажаце на падставе беларускай навуковай літаратуры аб мэтазгоднасьці ці не мэтазгоднасьці яго ўжываньня. Асабіста буду ўдзячны за дапамогу ў распрацоўцы пытаньня, і дапамозе мне ў ім разабрацца --[[Удзельнік:Wouk|Мікола Волкаў]] 20:32, 1 Сакавік 2008 (UTC)
59

правак