Розніца паміж версіямі "Размовы:Крэпасць"

682 байты дададзена ,  13 гадоў таму
Пытаньне да М.Літвіна
(Пытаньне да М.Літвіна)
 
::::: Сп. Волкаў, :) старонка размоў не ёсць месцам для сістэмнай крытыкі ці навуковых дыскусій, нават калі ўдзельнікі прафесіяналы ў галіне прадмета артыкула, старонка размоў прадугледжана для знаходжання кансэнсусу па форме/стылі яго напісання, т.б. калі аб прадмеце ёсць некалькі меркаванняў у [[Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы|аўтарытэтных крыніцах]] (гэта не толькі слоўнікі і энцыклапедыі, гл. спасылку) то на старонцы размоў абмяркоўваецца як стылістычна праўдзіва іх усе разам ўпісаць у артыкул, а не якое з меркаванняў аб прадмеце больш праўдзівае. Канечне, можна абмеркаваць і ступень аўтарытэтнасці крыніц (зноў жа спасылаючыся на аўт.кр., нават пасля можна гэта і ў артыкул перанесці :)). А сістэмная крытыка і навуковыя дыскусіі ідуць у іншых месцах (на староках друкаваных выданняў), адкуль мы карыстаемся толькі вынікамі. Гэтае правіла дазваляе быць Віпіпедыі больш-менш надзейнай (не аўтарытэтнай) крыніцай інфармацыі, прынамсі для пачаткаў пошукаў чагосьці. Што датычна, фартэцыі-крэпасці, то я не ведаю аб гэтым нічога, я быў тут панапісаў аб данжонах-бергфрыдах, але хутка зразумеў што поўны нуль у гэтай тэме — таму напісанае вышэй адзінае чым магу дапамагчы :)) --[[Удзельнік:MaximLitvin|MaximLitvin]] 19:19, 1 Сакавік 2008 (UTC)
 
:::::: Вось як? ня буду хлусіць, ня зусім ведаў аб гэтым правіле. Тады варта спаслацца ў артыкуле на адну з падобных крыніцаў і я абязброены. Але як Вы думаеце ці зьяўляецца расейскамоўная літаратура (Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.374) ў дадзеным выпадку аўтарытэтнай для беларускамоўнай тэрміналёгіі? --[[Удзельнік:Wouk|Мікола Волкаў]] 20:48, 1 Сакавік 2008 (UTC)
 
::: Сп. Волкаў, вы мяне пакідаеце ў аслупяненні. Глабальнае "абсалютна не нармалізавана" — гэта раз, а два — усе гэтыя мерапрыемствы, што вы назначаеце, разбіваюцца аб адну простую рэч — тэрмін "крэпасць" існуе, і выконвае сваю тэрміналагічную функцыю, і замацаваны ў акадэмічнай норме — г.зн. у акадэмічных лексікаграфічных і эквівалентных выданнях (як, напр., энцыклапедычныя выданні сістэмы АН і пад.). Няма '''ніякай патрэбы''' рабіць нейкія асаблівыя рухі — "абгрунтоўваць панятак" і г.д. Магу запісаць да ліда спасылку, але гэта будзе "маслянае масла".
59

правак