Куцеінская друкарня: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
др (clean up, replaced: Ворша → Орша (3) using AWB (8323))
Няма тлумачэння праўкі
Потым друкарню ўзначаліў ігумен І. Труцэвіч. Карысталася падтрымкай магілёўскага і аршанскага мяшчанства, выдавала навукова-асветніцкую, царкоўна-палемічную і свецкую літаратуру на царкоўна-славянскай і старабеларускай мовах.
 
У ёй выдадзены «Брашна духоўнае» (1630), «Малітваслоў», «Буквар» (абодва 1631), «Часаслоў», «Новы запавет і Псалтыр», часткова дадрукаваны кіеўскі «Апостал» (усе 1632). З [[1636]] выдала яшчэ 14 кніг: «На ойча наш выклад» Іаана Златавуста» (1636), «[[Гісторыя пра Варлаама і Іасафа]]» і «Дыдаскалія» [[Сільвестр Косаў|С. Косава]] (абедзве 1637), «Псалтыр» (1642), «Актоіх Іаана Дамаскіна» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыёптра» (1651), «Лексікон…» П. Бярынды (1653) і інш. Усяго ў ёй выдадзены дваццаць кніг.
 
Выданні вылучаліся своасаблівым графічным афармленнем. Распаўсюджваліся на [[Беларусь|Беларусі]], [[Украіна|Украіне]], у [[Літва|Літве]], [[Рускае царства|Расіі]]. У [[1655]] друкарскае абсталяванне перавезена ў [[Іверскі Валдайскі манастыр]] пад Ноўгарадам[[Ноўгарад]]ам, у [[1665]] — у Васкрасенскі манастыр пад [[Масква|Масквой]], у [[1676]] — на [[Друкарскі двор]] (Масква).
 
== Літаратура ==