Раджпуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
 
==Гісторыя==
У [[8 стагоддзе|VIII]] - [[9 стагоддзе|IX]] стст. на захадзе [[Індыя|Індыі]] сфарміраваўся шэраг [[дзяржава|дзяржаў]], якімі кіравалі дынастыі раджпутаў. На тэрыторыі сучаснага індыйскага штата [[Раджастхан]] княствы раджпутаў склалі своеасаблівы рэгіён Раджпутана або Раджвар (каля 343328 км²)<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/490168/Rajputana Rajputana]</ref>, які захаваў адносную самастойнасць нават пасля ўсталявання Імперыі [[Вялікія Маголы|Вялікіх Маголаў]]. Большасць раджпутаў, аднак, былі не ўладарамі дзяржаў, а воінамі, якія атрымоўвалі за службу землі ў маёмасць або карыстанне. Яны славіліся сваёй адданасцю тым, каму служылі, а таксама захоўвалі правілы воінскай гонару. З цягам часу некаторыя сем'і прынялі [[іслам]]<ref>[http://articles.timesofindia.indiatimes.com/2007-07-08/india/27968178_1_hindus-and-muslims-communal-tension-hindu-brothers The Muslim Rajputs of UP]</ref>, аднак большасць захавала [[індуізм]] у якасці асноўнай рэлігіі. У індыйскай гісторыі раджпутаў нават прынята разглядаць як абаронцаў індуізму<ref>Гл. [http://www.hindubooks.org/sudheer_birodkar/hindu_history/landrajput.html The Rajput Resistance to the Muslim Aggression By Sudheer Birodkar]</ref>.
 
Усё большыя супярэчнасці паміж кіруючымі дынастыямі раджпутаў прывялі да таго, што ў [[17 стагоддзе|XVII]] ст. яны трапілі ў залежнасць ад Вялікіх Маголаў, а пазней - ад [[Маратхі, каста|маратхаў]]. З кан. [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. раджпуты Заходняй Індыі заключалі саюзныя адносіны з [[Вялікабрытанія|Брытанскай]] Ост-Індскай кампаніяй, а простыя воіны наймаліся да брытанцаў у якасці [[сіпай|сіпаяў]]. Уладары Раджпутаны здолелі захаваць сваю ўладу нават пры брытанскай каланіяльнай адміністрацыі, хаця іх правы былі істотна абмежаваны.