Бактэрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
Вядома больш за 2000 відаў, якія належаць да [[пракарыёты|пракарыётаў]], што не маюць аформленага клетачнага ядра. У сучаснай класіфікацыі на аснове сукупнасці марфалагічных, культуральных і фізіёлага-біяхімічных прыкмет усіх бактэрый падзяляюць на эўбактэрыі (сапраўдныя бактэрыі) і [[архебактэрыі]].
 
Бактэрыі маюць падачкападобнуюпалачкападобную ([[бацылы]], [[кластрыдыі]], [[псеўдаманады]]), шарападобную ([[кокі]]), звілістую ([[вібрыёны]], [[спірылы]], [[спірахеты]]) форму: дыяметр 0,1—10 мкм, даўжыня 1—20 мкм, а ніткаватыя шматкяетачныя бактэрыі — 50—100 мкм. Некаторыя бактэрыі ўтвараюць споры. Многія рухомыя, маюць жгуцікі. Паводле спосабу жыўлення вылучаюць [[аўтатрофы]] і [[гетэратрофы]]. Залежна ад тыпу дыхання бактэрый падзяляюць на аэробы і анаэробы.
 
Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, ачышчэнні асяроддзя ад арганічных рэшткаў, фарміраванні структуры і ўрадлівасці глебы; падтрымліваюць запасы вуглякіслага газу ў атмасферы. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, мікрабіялагічнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці. Патагенныя (хваробатворныя) бактэрыі — узбуджальнікі хвароб раслін, жывёл і чалавека.