Вайна 1812 года: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
== Перадгісторыя ==
=== Палітычная сітуацыя напярэдадні вайны ===
19 лістапада 1806 г. у прамове да польскіх дэпутатаў у Берліне Напалеон заявіў: {{цытата|Ніколі Францыя не прызнавала падзелу Польшчы, бо ніколі гэты падзел озз яе інтарэсамі не пагаджаўся... Хутка ўбачу 30 - 40 тысяч узброеных людзей, аб'яўлю ў Варшаве вашу незалежнасць, якая ад гэтага часу будзе стаяць нерухома... Хачу ведаць погляд усяго народа. Гэта ёсць адзіны момант для вас цяпер, калі яшчэ раз зможаце стаць народам}} Гэтую думку ён паўтарыў і ў прамове да польскіх дэпутатаў у Познані 28 лістапада 1806 г.<ref>Mościcki, H. Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. T. 1, 1772-1800 / Henryk Mościcki. — Wilno: «Kurjer Litewski», [1910]. — [4], 448 s., [2] k. tabl.: il., err. — S. 88 — 89.</ref>
 
Пасля разгрому рускіх войскаў у [[Бітва пад Фрыдландам|бітве пад Фрыдландам]] у чэрвені [[1807]] г. імператар [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]] заключыў з Напалеонам [[Тыльзіцкі мір]], згодна з якім абавязаўся далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. У час перамоваў гаварылі аб польскіх землях пасля другога і трэцяга, часткова і першага падзелаў — яны пяройдуць пад панаванне саюзніка Францыі саксонскага герцага Фрыдрыха I (унука польскага караля Аўгуста III). Аляксандр I атрымаў Беластоцкую акругу, але не згадзіўся на ўжыванне слова «Польшча» ў назве створанай Напалеонам новай дзяржавы — таму назвалі яе Герцагства (Княства) Варшаўскае. Па дамове з [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]] Расія ў [[1808]] г. адабрала ў [[Швецыя|Швецыі]] [[Фінляндыя|Фінляндыю]] і зрабіла шэраг іншых тэрытарыяльных набыццяў; у Напалеона ж развязаліся рукі для заваявання ўсёй Еўропы за выключэннем Англіі і Іспаніі. У [[1810]] г. Напалеон ажаніўся на [[Марыя-Луіза Аўстрыйская|Марыі-Луізе Аўстрыйскай]], дачцэ аўстрыйскага імператара [[Франц II|Франца]], умацаваўшы сабе такім чынам тыл і стварыўшы ў Еўропе пункт апоры. Французскія войскі пасля шэрагу анэксій прысунуліся ўшчыльную да межаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].