ФК ДБК-Гомель: Розніца паміж версіямі

былы беларускі футбольны клуб
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Футбольны клуб |Назва = ДБК-Гомель |Лагатып = |ПоўнаяНазва = |Мянушкі = ''буда...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:59, 25 верасня 2012

ФК ДБК-Гомельбеларускі футбольны клуб з горада Гомель, прадстаўляе Гомельскі ДомаБудаўнічы Камбінат. Заснаваны ў 2008 годзе і адразу выйграў Другую лігу. З 2009 ўдзельнічае ў Першай лізе Беларусі. Клуб намагаўся выйсці ў Вышэйшую лігу, але здолеў толькі двойчы стаць бронзавым прызёрам у другім дывізіёне. У Кубке Беларусі 2009-2010, зрабіў сенсацыю, дайшоўшы да паўфінала (у 1/8 былі абыграны землякі з Гомеля, а ў чвэрцьфінале будаўнікі пасля хатняга паражэння 0:2 ад мінскага «Дынама» ўзялі рэванш у гасцях — 3:1, і толькі ў паўфінале саступілі жодзінскаму «Тарпеда»). У 2010 фарм-клуб ДБК-2 прымаў удзел у Другой лізе. Сезон 2011 клуб, аднак, скончыў толькі на 12 месцы ў Першай лізе.

ДБК-Гомель
Мянушкі будаўнікі
Заснаваны 2008
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён СДЮШАР-8 (штучнае поле)
Умяшчальнасць: 5000
Прэзідэнт Аркадзь Гецікаў
Галоўны трэнер Алег Сысоеў
Чэмпіянат Першая ліга
2011 12 месца

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 1 30 23 5 2 67–17 74 1/32 фінала   Выхад у Першую лігу
2009 Першая (Д2) 3 26 13 9 4 34–18 48 Паўфінал
2010 Першая (Д2) 3 30 17 7 6 52–26 58 1/8 фінала
2011 Першая (Д2) 12 30 8 10 12 28–34 34 1/16 фінала
2012 Першая (Д2) 1/16 фінала Цяперашні сезон