Альдона: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Альдона''', у хрышчэнні '''Ганна''', свецкае імя вядома толькі ад [[М. Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]]<ref>''[[Эдвардас Гудавічус|Gudavičius E.]]'' Aldona // Vytautas Spečiūnas. Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas. pp. 40. ISBN 5-420-01535-8.</ref> (каля {{ДН|||1310}} — {{ДС|26|5|1339}}, [[Кракаў]]) — каралева польская (1333—1339).
 
Дачка вял.кн.літоўскага [[Гедзімін]]а. У 1325 годзе кар. польскі [[Уладзіслаў Лакаток]] заключыў з Гедзімінам мір і анты[[Тэўтонскі ордэн|ордэнскі]] саюз і для іх замацавання пасватаў Альдону за свайго сына [[Казімір III|Казіміра]]<ref>''Jonynas I.'' Aldona // Lietuviškoji enciklopedija / Vaclovas Biržiška. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — T. I. — pp. 208—211.</ref>. Значнасць шлюбу, г.зн. польска-літоўскага саюзу{{#tag:ref|Умовы саюзу невядомыя, выявіўся ён у асноўным сумесным паходам на Брандэнбург у 1326 годзе<ref>Rowell S. C. Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography, 15 (1): 47. 1994.</ref>. Трываў саюз нядоўга і страціў актуальнасць каля 1330 году, аднак за жыццём Альдоны не назіраем канфліктаў паміж Польшчай і Літвой<ref>Jonynas I. Aldona // Lietuviškoji enciklopedija / Vaclovas Biržiška. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — T. I. — pp. 208—211.</ref>. Таксама, магчыма, дынастычная сувязь з літоўскай дынастыяй, якая панавала з XIII ст. давалададавала легітымнасці Уладзіславу Лакатку, які замяніў на польскім стальцы дынастыю Пшэмыслававічаў і быў каранаваны толькі ў 1320 годзе<ref>Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345 // Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, 1994. — pp. 87.</ref>.|group="nb"}}, паказвае адмова ад жаніцьбы Казіміра з Ютай (Бонай), дачкой [[Ян Люксембургскі|Яна Люксембургскага]]<ref>Rowell S. C. Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography, 15 (1): 47. 1994.</ref>. Замест пасагу Гедзімін вызваліў {{nobr|25 000}} польскіх палонных<ref>''Jonynas I.'' Aldona // Lietuviškoji enciklopedija / Vaclovas Biržiška. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — T. I. — pp. 208—211.</ref>.
 
Тымчасова Казіміру было 15 гадоў і, верагодна, Альдона была таго ж узросту. Па прыбыцці ў Польшчу яе ахрысцілі, гэта адбылося 30.4 (паводле ''[[Rocznik Traski|Rocznika Traskiego]]'', што не знайшло падтрымкі ў гістарыяграфіі<ref>''Jasiński K.'' Rodowód Piastów małopolskich i kujawskich. — Poznań-Wrocław, 2001. — S. 167.</ref>) або 28.6.1325 году (паводле [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]]<ref>''Tęgowski J.'' Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań-Wrocław, 1999. — S. 233.</ref>). Шлюб адбыўся 16.10.1325 году ў Кракаве.