Уладзіслаў Галубок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Перыяд БДТ-3: абнаўленне звестак
др →‎Значэнне працы У. Галубка: абнаўленне звестак
Радок 357:
Галубок творча развіваў традыцыі старажытнага народнага тэатра: [[Батлейка|батлейкі]], народнай драмы, інтэрмедый<ref name="БС"/>. Акрамя акцёрскай і рэжысёрскай дзейнасці У. Галубок працаваў як мастак-дэкаратар, ён афармляў пастаноўкі ўсех сваіх п'ес<ref name="БС"/>.
 
У. Галубок выхаваў многіх беларускіх акцёраў: [[Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка|У. І. Дзядзюшка]], [[Канстанцін Фёдаравіч Быліч|К. Ф. Быліч]], {{нп3|[[Андрэй Блажэвіч|Андрэй Блажэвіч|be-x-old|Андрэй Блажэвіч}}]] і іншых<ref name="БСЭ"/>. У трупе Галубка рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з найбольш знакамітых беларускіх актрыс [[Стэфанія Міхайлаўна Станюта|Стэфанія Станюта]], музычнай часткай кіраваў [[Нестар Іванавіч Сакалоўскі|Нестар Сакалоўскі]] — аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі; а на скрыпцы граў Міхаіл Лучанок, бацька вядомага кампазітара — [[Ігар Міхайлавіч Лучанок|Ігара Лучанка]]<ref>[http://www.bk-brest.by/ru/56/history/1373/ ВЛАДИСЛАВ ГОЛУБОК ИЗ БАРАНОВИЧЕЙ был первым Народным артистом БССР] {{ref-ru}}</ref>. У трупе працавалі і некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты, напрыклад, [[Міхась Васілёк]], [[Міхась Чарот]], {{нп3|[[Васіль Пятровіч Сташэўскі|Васіль Сташэўскі|be-x-old|Васіль Сташэўскі}}]], [[Алесь Дудар]] і іншыя.
 
Некалькі партрэтаў У. Галубка ў розных тэхніках напісаў [[Яўген Мікалаевіч Ціхановіч]], які быў яго зяцем, Медаль Камітэту Ушанавання «Уладзіслаў Галубок» зрабіў [[Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі]]<ref>[http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/galubok.html ГАЛУБОК Уладзіслаў Іосіфавіч]</ref>, [[Заір Азгур|З. Азгур]] у 1936 г. стварыў бюст Галубка, які не захаваўся<ref>[http://azgurmuseum.mebius.net/reload.html?main301.html Довоенное творчество] {{ref-ru}}</ref>.