Сервій Тулій: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+літаратура
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Стаў царом па [[Тарквіній, 5-ы цар рымскі|Тарквініі]] дзякуючы намаганням царыцы Танаквіль. Сервію Тулію прыпісваюцца ажыццяўленне [[рымская дзяржаўная рэформа, -6 ст.|дзяржаўнай рэформы]], заснаванне храму Дыяны на Авенцінскім пагорку, а таксама заснаванне іншых храмаў.
 
Загінуў у выніку перавароту, здзейсненага ягоным зяцем [[Тарквіній Ганарлівы|Тарквініем Ганарлівым]], прычым дачка Сервія Тулія, жонка новага цара, пераехала бацьку калясніцай.<ref name=par/>.
Першая ахвяра дарожнага здарэння — быў наўмысна пераеханы калясніцай жонкі [[Тарквіній Ганарысты, цар рымскі|Тарквінія Ганарыстага]]<ref name=par/>.
 
Імператар [[Клаўдзій]], які яшчэ ведаў старую [[этруская літаратура|этрускую літаратуру]], цвердзіў, што сапраўдным імем Сервія Тулія, да самага займання трону, было этрускае імя Мастарна, і што той быў [[этрускі|этрускам]]. Вядомая выява нейкага Мастарны на [[фрэска|фрэсцы]] ў «маўзалеі Франсуа» ў [[горад Вульчы|Вульчы]], калі той вызваляе з палону свайго таварыша Цэлія Вібену. Падобную гісторыю пераказваў і Клаўдзій, таму імаверна, што яна была вядомая і ў 3 ст. да н.э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі з'яўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі<ref name=par>Партрэты…</ref>.