Зялёныя водарасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Выдзяляюць 5 класаў: [[вальвоксавыя]], [[кан'югаты]], [[сіфонавыя водарасці]], пратакокавыя, улотрыксавыя; каля 400 родаў, да 20 тыс. відаў. Адна- і шматклетачныя, каланіяльныя, цэнабіяльныя арганізмы рознай марфалагічнай структуры цела (акрамя амебоіднай), памерам ад 1 мкм да дзесяткаў сантыметраў. Колер зялёны ([[хларафіл]] пераважае над жоўтымі пігментамі — [[карацін]]амі і ксантафіламі), рэдка бясколерныя арганізмы. Клеткі з цэлюлознай, цэлюлозна-пекцінавай ці пекцінавай абалонкай, адна- або шмат'ядравыя. Хларапластаў адзін ці некалькі, восевыя ці пасценныя, розный формы. Запасныя рэчывы — [[крухмал]] і зрэдку [[алей]].
 
Пашыраны на ўсіх кантынентах і ў морах; трапляюцца ў вадаёмах, глебе, на скалах і сценах, кары дрэў, поўсці млекакормячых. У якасці эндасімбіёнтаў жывуць у клетках прасцейшых, губак, гідраў (зоахларэла). Планктонныя і бентасныя арганізмы, ёсць эпіфіты на раслінах і жывёлах, сімбіёнты з іншымі арганізмамі (напр., [[лішайнікі]]). На Беларусі 140 родаў, каля 650 відаў; найбольш пашыраныя роды: аацысціс, анкістрадэсмус, вальвокс, гідрадыкцыён, дэсмідыум, зігнема, кладофара, кластэрыум, лагерхеймія, мужоцыя, пандарьшапандарына, [[спірагіра]], сцэнедэсмус, тэтраэдран, [[улотрыкс]], [[хламідамонас]], [[хларэла]], цэластрум, эўдарына і інш.
 
Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (заа-, апланаспорамі або акінетамі), полавае (ізагамія, гетэрагамія, голагамія, [[аагамія]] і кан'югацыя). У рухомых зялёных водарасцей ёсць вочка, 2—4 і больш жгуцікаў.